Старонка:Svejk.5.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шыю ды казытаючы яе пад барадой, пачаў хапаць сваю здабычу ў рот і ў шапку прыгаворваючы:

— Вось, паглядзі: фасоль, бульба і нават крышачку малака. Эх, як добра табе жывецца, любая. Ты зразумееш, што азначае дрэннае жыцьцё толькі тады, калі ў вас, у сьвіней, пачнуць весьці войны і ваш кароль, які небудзь тоўсты парсюк, нуць весьці войны і ваш кароль, пашле вас у бойку. Ну, але гэта яшчэ ня так хутка будзе, каб сьвіньні аднэй вёскі былі такія дурныя і пайшлі вайной на сьвіней другой вёскі. Бо ў сьвіньні няма сваёй айчыны, а таму ёй і ня трэба абараняць яе, калі над ёй зьвісаюць грозныя хмары.

Сьвіньня рохнула, нібы ў знак згоды і адышлася ад карыта. Швэйк выбраў рэштку ў манерку, рэдкае выпіў, пераклаў усё ў шапку, у хлебную торбу, і зноў пачаўшы казытаць сьвіньню, ласкава прашаптаў:

— Ты з вялікім разуменьнем і ведаеш, што як трэба. Я быў-бы вельмі рад, каб ты запрасіла мяне на сьнеданьне. Ну, вялікі табе дзякуй, сястрыца-сьвіньня.

Сьвіньня яшчэ раз рохнула і пайшла ў свой сьвінушнік. Швэйк сама што ладзіўся зноў сесьці на калодку, аж баба вышла з хаты і, паглядзеўшы ў карыта, радасна паклікала:

— Сьцяпан Іванавіч, зірні ты, сьвіньня наша ўжо здаровая! Усё карыта вычысьціла. Зірні, як вымытае.

З дзьвярэй павольна выйшаў стары селянін і ўважліва аглядзеў карыта. Потым ён палез да сьвіньні ў хлеў і чуваць было, як ён гаварыў:

— Дзякуй богу, ужо есьць! Жара ў яе мінулася! Нават вушы ў яе не такія гарачыя, як учора!

Баба перахрысьцілася, адбіла паклон нечаму небачанаму і ўздыхнула:

— Дзякуй табе, божачка, дзякуй табе!

Яны зачынілі сьвіньню ў хлеве і пайшлі спаць. У клеці на рэштках саломы, у якой кішэлі вошы, паслаў сабе пасьцель удалы ваяка Швэйк; ён паслаў пад ніз куртку і падсунуў пад галаву ранец, кажучы сабе пад нос:

— Ну, вось, якое здавальненьне я ім даў і якую радасьць богу! Людзі хваляць яго нават тады, калі ў іх сьвіньня зноў бярэ есьці. А тым часам гэта я зьеў яе ежу, я, баявы таварыш сьвіньні. Ці мо’ сьвіньня — мой баявы таварыш?..