Старонка:Svejk.5.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беты злосна і варожа глядзелі на шэра-блакітныя плямы, якія падыходзілі ў змроку да іхніх клецяй.

Усе пахаваліся. Кабета, у якой Швэйк хацеў выпрасіць некалькі бульбін, злосна сказала:

— Няма нічога, нічога ў мяне няма.

Бразнуўшы дзьвярыма, яна схавалася ў цёмнай хаце. Швэйк застаўся адзін каля клецi. Ён сеў на калодку, прабуючы разабрацца ў пачуцьцi голаду, які сьціскаў яго нібы абцугамі, але ня здолеў адшукаць належнага слоўнага выказьнiка. У яго ў жываце нешта сьвiдравала, бурчэла, булькала, рычэла, сморгала і сiпела, і Швэйк знайшоў для ўсяго гэтага толькі такія словы:

— Нi к чорту варта, калi адчуваеш сябе гэткім галодным. Такiх лёгкiх сноў, якія я ўбачу сёньня, я даўно ўжо ня сьніў.

У вечаровай цішы рыпнулі дзьверы хаты. Швэйк прыслухаўся і ад цікавасьці міжвольна напяў вушы.

3 хаты вышла тая самая баба з вялікім чыгуном у руках. Яна адлівала з яго нечага ў карыта перад сьвiнушнікам, што знаходзіўся насупроць клеці, адчыніла дзьверцы, з-за якіх вылезла вялічэзная сьвiньня, і зноў пайшла ў хату.

3 карыта на Швэйка папіхнула пахам паранай бульбы. Ён устаў, з хвіліну вагаўся, але потым стаў ракам і асьцярожна папоўз да сьвіньні, якая, з асалодай цьмякаючы, глыбока засунула лыч у карыта.

Швэйк прыцягнуў руку і зачэрпнуў з карыта. Сьвiньня рухнула, хацела ўкусіць яго за руку, але ён ураз адхапіў яе. Яму папалася некалькі фасолін і адна бульбіна. Ён прагна хапіў іх у рот, зноў палез рукой у карыта і супакойліва зашаптаў сьвіньні, калі тая зноў паспрабавала яго ўкусіць:

— Ну, ну, ня трэба, ня трэба. Ты-ж сьвіньня, і не павінна быць такая зайздросная ды прагавітая, як чалавек. Не захочаш-жа ты, каб палонны аўстрыйскі салдат памёр з голаду? Цябе, вядома, заколюць, як выкармяць, але да таго часу табе будзе жыць вельмi добра. А нас вось забіваюць і галодных, i нас ня копцяць, дык ад нашай сьмерці мусіць быць нейкая іншая карысьць.

Сьвіньня супакоілася і ела далей, не зважаючы на Швэйка. Швэйк стаў перад карытам на калені і, абняўшы сьвiньню за