Старонка:Svejk.5.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Загадалі даставіць iх этапам у Палоннае, ваша правасхадзіцельства. Але толькі яны туды не дапнуць, бо двое сутак нічога ня елi, — адказаў фэльдфэбэль, калоцячыся ад страху.

— Ты з Заслаўя? — спытаў генэрал. — Чаму ім у вас ня выдалі хлеба?

— Нічога ня ведаю, ваша правасхадзіцельства. Да нас іх прывялі з Шумску. Там іх таксама не кармілі.

— А далёка яшчэ да Палоннага? — зьвярнуўся генэрал да свайго ад’ютанта.

— Дваццаць шэсьць вёрст, — прыклаўшы руку да казырка, адказаў ад’ютант.

Генерал спахмурнеў, з хвіліну падумаў, а потым загадаў фэльдфэбэлю:

— Завядзi iх у бліжэйшую вёску, хай яны там высьпяцца і набудуць у мясцовага насельніцтва чаго-небудзь з ежы. А вось гэта перадасi заўтра этапнаму коменданту ў Палонным. Ад’ютант напісаў пісульку, генэрал падпісаў яе, аддаў фэльдфебелю, і аўтомобіль памчаўся далей. А Швэйк, зразумеўшы, што генэралу не ўпадабалася чарада, падышоў да фэльдфэбэля i, выструніўшыся, сказаў:

— Так, што, дазвольце далажыць, — гэта адважны генэрал. Гэта, мабыць, такі, які ў нас быў Радзецкі. Ён быў фэльдмаршал, але, паміж іншым, вельмі шляхетны чалавек.

І акурат у гэтую хвіліну, калі Швэйк выказаў сваё ўражаньне, генэрал гаварыў свайму ад’ютанту:

— Чорт ведае, што ў нас за парадкі! Кожны этапны комэндант падае iнтенданту страшэнна вялiкiя рахункі за харчаваньне палонных, а палонныя з голаду ня могуць ісьці да наступнага этапнага пункту. Мы выдалі для iх маніфест, яны добраахвотна здаюцца ў палон, а ў нас іх абкрадаюць. Увогуле, гэта нешта немажлiвае!

— Так точна, ваша правасхадзіцельства, — абазваўся ад’ютант.

Палонныя, якiх падганялі салдаты, увайшлі ў вёску. Але тут выявілася, што ўсе запасы ў ёй былі да апошняй скарынкі зьедзены расійскімі салдатамі, якія праходзілі на фронт. Таксама і цярплівасьць насельніцтва была даўно вычарпана праходзіўшымi тут кожны дзень транспартамi палонных. Мужчыны і ка-