Старонка:Svejk.5.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым зноў пайшла да сябе ўніз і заснула. Ну, мы таксама ляглі, заснулі былі, і раптам я прачынаюся — піць страшэнна хочацца. Я ўстаю, а адзiн мой таварыш сядзiць ужо на вакне, зьлiзвае расу з падваконьня i скаголiць: «Езус-Марыя, я паміраю ад смагі». Мы давай грукаць у дзьверы, але бабулька глухая, як пень, і ёй нібы-што. Разбудзiлi мы нашым грукатам абодвых сваiх таварышоў. Тыя кажуць: «У піве мабыць быў перац, усё горла спаліла». І iм значыцца таксама трэба вады, і ім таксама да сьмерцi пiць хочацца. І раптам я заўважваю, што наша бабулька за намi ня прыбрала і ў місцы стаіць вада, у якой мы ўдзень мылiся… Я толькі ледзь-ледзь прыгубіў, адно, каб прамачыць горла, і таварышы таксама па разу глынулі. А да раніцы мы усю гэтую брудную ваду выпілі.

— А вы мыліся простым, ці пахучым мылам? — спытаў Швэйк.

— Простым, — журботным голасам адказаў капрал.

— Ну, дык значыць яшчэ можна было піць, — вырашыў Швэйк. — Але вось, каб вы памыліся пахучым мылам, тады магла-б здарыцца бяда. Адзін шынкар у Ратаі пусьціў да сябе неяк пераначаваць атрад бойскаўтаў, а яны раніцой вымылiся ў камязе, дзе ён трымаў ваду для коняй, пахучым мылам, дык яму ня было чым паiць коняй. А ваду там прывозяць здалёк, з ракі… Дык ён да таго раззлаваўся, што ледзь не ўтапіў аднаго з гэтых хлопчыкаў у камязе, а другога стукнуў капчонай кiлбасой па галаве і выбіў яму вока, за што і адседзіў свой тэрмiн потым у турме. А у Касьцельцы жыў адзін лясьнік, якi зарабляў вялікія грошы на вішнях; і вось, калі ён ладзіўся з жонкай ісьці на нейкую вечарыну з танцамі, яму давялося купіць трыццаць восем кавалкаў пахучага мыла, пакуль яму ўдалося знайсьці такое, якое хацела яго жонка.

— А кiлбаса, якой гаспадар пакалечыў скаўта, была вэнгерская, ці праская? — спытаў нібы мiмаходам капрал. А потым, не чакаючы адказу, дадаў: — Кавалак венгерскай мне-б лепш падабалася, але, між іншым, не пашкодзiла-б і праская.

І ён з большай сілай уціснуў кулакі сабе ў жывот.

Колёна ўсё больш расцягвалася і пашыралася. Палонныя садзiлiся, або клаліся на хвілінку, станавіліся на калені, выпроствалі ногі. Апошнія шэрагi так адсталі, што канца колёны ня было вiдаць і спаўдня некаторыя пачалі валіцца ад зморы.