Старонка:Svejk.5.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хацеў-бы я ведаць, калі гэта яны пачнуць есьці адзін аднаго? Але толькi прыдзецца лёсаваць, хто павінен першы даць сябе на ахвяру, каб накарміць сваiм мясам iншых. Першым, на маю думку, трэба зарэзаць каго-небудзь тоўстага, буйнага, каб з яго больш было мяса. Вось, ведаеш, чытаў я адно такое апавяданьне, як немцы забралі дзесьці недалёка ад Аўстраліі адну выспу, дзе былі адны людаеды, і ўзьнялі на ёй нямецкі штандар. Але салдаты ня здолелі справіцца з тубыльцамi, і таму сталі прасіць папу рымскага, каб ён прыслаў ім якога-небудзь мiсыянэра для заспакаеньня гэтых людаедаў. Ну, папа рымскі паслаў туды вельмі добрага прапаведніка, дык людаеды прынялі, апроч нямецкага штандару, яшчэ хрышчэньне. Але ўсё-ж раз-по-раз то салдат, то мiсiянэр зьнікалі. А калі нямецкая ўлада пратрымалася там тры гады, дык паслалі з гэтай выспы ў Бэрлін дэпутацыю — паднесьці Вільгельму свае вераподданыя пачуцьцi. I вось правадыр гэтай дэпутацыі папрасіў кайзэра, каб ён забраў з выспы салдат і паслаў туды больш мiсыянэраў. Вільгельм узрадаваўся і запытаў, няўжо сапраўды ўсе яго аўстралійскія падданыя хочуць ахрысьціцца? Але правадыр яму адказаў: «Справа ня ў гэтым, цар, а ў тым, што ў тваіх людзей у чорных талярах больш сакавітае і далікатнае мяса, чым у тваіх людзей у сініх мундзірах. Чорныя — тых у адзiн момант можна сасмажыць на патэльні так, што мяса ў іх робіцца як пульхны хлеб, і ў касьцёх у iх, больш мазгавіны, а сініх круціш, круціш цэлы дзень на патэльні, а яны усёроўна як камень, і майму народу яны зусім не да смаку. Дык паклапаціся аб гэтым, брат мой».

Капрал, як мага ўціскаючы рукамi жывот, каб уціхамірыць голад, нiбы хацеў праціснуць дзірку ў жываце, адказаў хмура i панура:

— Так, так, з голаду чаго толькi ня зробіш. З голаду, з гонару або з п’яну… Я, напрыклад, як яшчэ быў нежанаты і працаваў у Пісяку, жыў з трыма маладымі хлапцамі ў аднэй глухой бабулькi. Аднойчы ў нядзелю мы з раніцы працавалі, а потым усе ў аднэй мiсцы, у аднэй вадзе памыліся, усё як мае быць, твар і рукі, ды пайшлі на музыку. І там мы так напiлiся, што прыйшлі апоўначы дадому п’яныя, як зямля, набраклыя, што пупушачкі на дрэвах увесну. Пакой наш быў на другім паверсе. Бабулька нас дачакалася, упусьціла нас, зачыніла, а по-