Старонка:Svejk.5.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

ЦЯРНІСТЫ ШЛЯХ.

Наступны этапны пункт знаходзіўся ў Заслаўі, дзе транспарт ужо чакалi салдаты, якія павінны былі весьці яго далей. Гарачай стравы палонным і тут ня далі, ня далi i хлеба. Дзьве гадзіны iх прымалі ад Шумскага канвою і, не зважаючы на дробны золкi дождж, пагналі ўперад. Бесьперапынна ішлі ўсю ноч, мокрыя, скалелыя i да краю галодныя. Раніцой зрабілі прывал каля маленькай вёскі, адтуль сяляне прынесьлі некалькі булак хлеба, каб памяняць яго на бялізну, шынэлі і боты, прычым не абышлося бяз жорсткiх, злосных спрэчак i нават боек. Потым пайшлі праз вёску.

Перад кожнай хатай стаяў абшарпаны і абадраны селянін і пiльна глядзеў, каб палонныя ў яго нічога не сьцягнулі. А палонныя бегалі ад студні да студні, набіралі вады ў свае манеркі, а каля наступнай студні вылівалі яе і рабілі новы вэрхал ды бойку каля вядра, каб зачэрпнуць сьвежай вады, і ніхто не разумеў недарэчнасьці такіх учынкаў.

На дарозе паказалася баба з вялiкiм бярэмам хлеба. У момант выхапілі ў яе хлеб, зьбiлi яе з ног, і толькі удары прыкладамi выратавалi яе ад небясьпекі, што яе растопчуць i раздушаць звар’яцелыя людзі.

А палонныя сапраўды звар’яцелі з голаду. Па рыначным пляцы ішла дзяўчына з нейкай рэччу, загорнутай у вялікую хустку. Людзі накінуліся на яе, вырвалі з рук клунак і адпалі толькi тады, калі тая ў роспачы закрычала гвалту, а з клунку пачуўся плач і піск нованароджанага дзіцяці.

У сярэдзіне гэтай узбуранай пустымі жыватамi арды павольна і важна выступаў Швэйк і гаварыў капралу: