Старонка:Svejk.5.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адзін да аднаго… Тады ён штосьці мармычачы сабе пад нос, з лаянкай зноў заняў сваё месца ў хвасьце колёны.

А за два крокі ад яго наперадзе бадзёра ішоў удалы ваяка Швэйк: i ў той час, як iншыя, тужэй падперазаўшы дзяжкамi жываты, якія бурчэлі ад голаду, зусiм зажурыліся і пасумнелi, ён засьпяваў старую разудалую салдацкую песьню, якую, бяручы пад увагу псыхолёгію салдата, знарок прыдумалі, каб узмацніць у шэрагах арміі веды нямецкай мовы.