Старонка:Svejk.5.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дармо, — добрадушна крактануў Швэйк, закруціўшыся на адным месцы, — але толькі, калі ласка, не перашкадакайце мне. Каб вы зрабілі такую самую штуку з медыкам, якi прыходзіў у «Поўную чашу», ён вам сказаў-бы: «Казытаць вы мяне казытайце, гэта мне нават прыемна. Але не перапыняйце сваiм недалікатным урываньнем плынь маiх лепшых ідэй. Вам, мабыць, невядома, што самыя шырокія, сьмелыя і высокія думкі зьяўляюцца тады, калі чалавек сядзіць у прыбіральні». Дык гэта цененькім дубцом вы забаўляецеся, не саромцеся, але толькі я яшчэ ня скончыў думаць, і таму прашу даць мне дадумаць.

Фэльдфэбэль падскочыў.

— Канчай, канчай! Такі загад!

Па Швэйкавым целе сьцебануў другі, яшчэ больш моцны ўдар. Гэта было так балюча, што ў Швэйка сьлёзы выступілі на вачох. Ён скончыў думаць, нацягнуў порткі і ў момант зашпіліў iх. Потым ён выцягнуўся перад сваiм добрадзеем і, прыклаўшы руку да казырка, далікатна сказаў:

— Так, так. загад. Ах, дазвольце, пане фэльдфэбэль. Я зганю ў вас муху. Вось!

І не дачакаўшыся ягонае згоды, адламаў кончык дубца пад самымі галінкамі і некалькі разоў сьцебануў гэтымі мокрымі, бруднымі галінкамi фэльдфэбэля па вуснах, па носе, па шчоках і вачох, аж зусім заляпіў іх брудам. Тады ён кінуў дубец i, з пашанай запытаўшыся, ці добра пану начальніку, у момант ушыўся ў натоўп, згубіўшыся сярод палонных.

На крык зусiм зьбянтэжанага фэльдфэбэля падбегла некалькі вартавых, якія адвялі яго да канавы, дзе ён памыўся. Потым ён стаў абыходзіць шэрагі палонных, стараючыся знайсьці вінаватага, але ня мог яго пазнаць. Усе былі аднолькава брудныя, замурзаныя, змораныя і зусім ня розьнiлiся адзін ад аднаго.

Гумар, які асьвятляў жыцьцё фэльдфэбэля, пакінуў яго. Ён злосна бiў сябе дубцом па халявах, глядзеў у вочы палонных такiм позіркам, як глядзiць пытальнік з белага аркушу паперы. Але потым раптам ён зразумеў дарэмнасьць сваiх клапот і яму стала адразу ясна, што ён ня бачыў вінаватага з твару, а ўсіх задоў цяпер усёроўна не перагледзець, апроч таго яны ўсе так падобны