Старонка:Svejk.5.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яны былi зьдзiўлены такому мноству палонных і думалі, што вайна хутка скончыцца і самі яны прымеюць мірна вярнуцца да хаты. Убачыўшы такую плойму людзей, яны заспрачаліся, што ў Аўстрыі, мусіць, няма больш салдатаў, таму што расiйцы забралі ўсіх у палон і гэтыя, як відаць, самыя апошнія.

Пэрспэктыва блізкага сканчэньня вайны надала iм добрага настрою. Калі хто-небудзь з палонных валіўся ад зморы, яны весела падганялі яго і праходзiла ня менш, як дзесяць сэкунд, першы чым яны пачыналі ўзнагароджваць змардаванага палоннага кулакамі або біць прыкладамі.

У абыходжаньнi з тымі, што адсталі і сядзелі са спушчанымi порткамi і павешанымі на шыю паясамі абапал дарогі, адзін стары расійскі фэльдфэбэль, які замыкаў працэсію, выяўляў асабліва шмат спрыту і вынаходзтва.

У правай руцэ ў яго быў доўгі дубец з трыма галінкамі на канцы. У левай ён трымаў больш кароткі, тоўсты і гнуткі дубец. І як толькі ён заўважваў палоннага, які спускаў порткі, ён станавіўся ззаду ў яго, каб бачыць усё хараство, якое адкрывала ўзьнятая кашуля, і з выразнай цікавасьцю назіраў за неэстэтычнай фізыолёгічнай функцыяй.

Потым ён выцягваў дубец і пачынаў казытаць iм таго, хто сядзеў на карачках, ніжэй сьпіны, або абмахваў гэтую частку цела, як еўнух якога-небудзь султана.

Нарэшце, ён лічыў да дзесяці, лічыў з хуткасьцю маланкі, мяняў дубец і сьцёбаў ім па голым целе кароткімі з адцяжкай моцнымi ўдарамі. Ён не зважаў ні на якiя протэсты i довады, што процэдура яшчэ ня скончана, а толькі крычаў:

— Не разумею… такі загад… марш уперад!

Такі-ж горкі лёс напаткаў і ўдалага ваяку Швэйка, якi зьеў раніцой нашчак некалькі зялёных ігруш. Ён зьвярнуў з дарогi і спусьціў порткі.

Фэльдфэбэль парупіўся скончыць з другім, падняўшы яго моцнымі ўдарамі па азадку, стаў за Швэйкам і ўзяўся за сваю забаву. А калі Швэйк з прычыны моцнай вольнасьці жывата, ад якое засталіся сьляды і на галінках, на канцы дубца, ня змог скончыць сваячасова сваю справу, фэльдфэбэль, размахнуўшыся ўдарыў яго тоўстым кіем.