Старонка:Svejk.5.pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у паляваньні за чужаедамі, у апавяданьні пра падзеі на фронце і ў абмяркоўваньні вайсковага становішча паводле офіцыйных паведамленьняў, з якімі штодзенна зьяўляўся ў лягер хлопчык-газэтчык.

Толькі добрыя апавяданьні ці наогул цікавыя людзі карысталіся некаторай вядомасьцю. Вакол іх зьбіраліся, калі пачынала цямнець, і такім чынам у бараку ўтварыліся групы з рознымі інтарэсамі і політычнымі поглядамі. Адны зьбіраліся толькі там, дзе расказвалі анэкдоты, іншыя групаваліся вакол пісклявага, які быў падобны на гарачую бомбу, якая во-во выбухне ад нецярплівасьці.

Швэйк таксама набыў вядомасьць сваімі прыказкамі і раптам пачаў адчуваць сябе як дома. Гаршына бегаў у краму, апрануў цывільную вопратку, каб чараваць расійскіх калег у рэсторанах сваім спрытам і вяртаўся адтуль нагружаны булкамі, кілбасамі, чаем і тытунём, зьберагаючы такім чынам грошы, якія так і сыпаліся пры недахопе гарачай стравы.

А Марэк, прыціснуты аднастайнасьцю і гразьзю, моўчкі мардаваўся і шмат думаў. Ён быў здольны цэлыя дні марнаваць з пісклявым, які так і не сказаў, як яго завуць і адкуль ён, але быў начытаны і бывалы чалавек. Ён умеў гутарыць і сур’ёзна, і ня было сумненьня, што яго сьмех быў гумар шыбельніка.

Разам з тым Марэка дужа мучыў раматус. Ногі ў яго балелі, у руках нясьцерпна калола, а калі ён неяк паскардзіўся на сваю хваробу піскліваму, той сказаў:

— У мяне таксама ўсюдых коле. Заўтра мы пойдзем на прыём да лекара.

Іх агледзелі тры лекары, — адзін расіец і два аўстрыйцы, кончыкамі пальцаў асьцярожна дакранаючыся да брудных, апухлых кален і сьцёгнаў. Потым яны загадалі:

— Ідзеце туды! Фэльчар вас натрэ мазьзю, і ўвесь боль мінецца!

На зэдліку сядзеў фальчар, які выконваў загады лекароў. У аднэй руцэ ён трымаў бутэлечку гліцарыны, а ў другой — брудны камяк ваты, якой ён націраў усё што трапіцца пад руку.

Калі хто-небудзь адмарожваў ногі, ён іх націраў. Хто прыходзіў за лекамі ад галаўнога болю, той ішоў з валасамі, па якіх гліцарына цякла за каўнер. Калі балелі зубы, ён мазаў ватай па твары, пры катары страўніка змазваў пуп, пры запаленьні сярэд-