Старонка:Svejk.5.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адзінаццаць месяцаў і ўсё яшчэ поўзаюць, хаця пассыхаліся ў нейкую луску. Вось, калі ласка, зірнеце!

Ён страсянуў бутэлечку і патрымаў яе супроць лямпы. Сухая луска зашасьцела ў бутэлечцы, і гаспадар іхны, сьмяючыся сказаў:

— Галодныя яны — жах! Дваццаць год жыцьця я-б аддаў, каб мог зьвязаць Вільгэльма і насыпаць іх яму ў ложак.

— Ну, нашым старым яны таксама не пагрэбвалі-б, — адгукнуўся Худэчак, — хоць яму больш спадабалася-б у ложку якая-небудзь артыстачка. Вось ужо трэба праўду сказаць: ён сабе глытае такія смачныя кавалачкі, а мы, салдаты, тут у Сібіры толькі аблізвайся. Разумееце, я мала болей як месяц быў жанаты, як уся гэта брыдота пачалася. Эх, як-бы мы з жонкай цалаваліся!..

Ён склаў губы сардэчкам і пачаў так цмокаць, што Швэйк яго спыніў:

— Досыць, хопіць, расцмокаўся, як парася.

— А вось тут, сябры мае, — казаў далей пісклявы, — у мяне вошы. Я іх набраў у цягніку, і тут ёсьць розныя. Зьбіраць іх дапамагаў мне Фэрда Кохаут, і ў мяне іх роўна дзьвесьці грам. Ім тры месяцы ад роду і я кармлю іх хлебам. Гэтым самым адкідаецца пашыраная думка, што нібы вош — мясажэрная жывёла, драпежнік. Яна — толькі чужаед, які харчуецца, як і буржуазія, чужымі сокамі.

Ён узьняў бутэлечку да самых Швэйкавых вачэй і зьвярнуў яго ўвагу на багацьцё свае колекцыі.

— Усё гэта, — адборныя экзэмпляры. Кожны з іх — з агрэст увелькі. У тыя часы іх было шмат; вось гэту партыю мы ўдвох сабралі за паўгадзіны. Фэрда Кохаут нават напісаў мне аб гэтым на ўспамін вершы ў альбом.

Ён зноў палез у мяшок, выцягнуў адтуль падраны, зашмальцаваны блёкнот, папоркаўся ў ім і даў яго, разгарнуўшы Марэку:

— Вось прачытай голасна, яны ня дрэнныя. У хлопца быў талент! Ён застаўся ў вёсцы з салдаткай…

Успамінай пра мяне, мой таварыш каханы,
Як ішло ў наc з блыхамі і вошшу змаганьне.
Павытрэсвалі шмат іх той ночкай бяссоннай,
А найлепшыя ўсё-жткі былі ў кальсонах…
Расіянкі былі і прусачкі былі там,
І турэцкія нават з вясёлым іх спрытам, —