Старонка:Svejk.5.pdf/191

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэйку не давялося доўга гаварыць. Нехта крыкнуў: «Давайце сьпяваць!» — даў «ля», і ўвесь барак здрыгануўся ад хору моцных рэзкіх галасоў, ажно лавы трэсьліся і шклянкі дрыжэлі:

Маці сьлёзы не давалі
Слова праказаць…
Гадавала, а цяпер вось
Гоняць ваяваць!

„Не забудзь мяне і бацькі,
Едзь у добры час!
Будзем мы чакаць, калі ты
Вернешся да нас!“

І ва ворага пашлі мы
Жорсткаю вайной,
За каханую радзіму
Сталі мы сьцяной.

Людзі гінулі, другія
Йшлі ім наўздагон.
Нас аднойчы выпадкова
Узялі ў палон.

Потым нас усіх пагналі
У Сібір якраз.
Казакі і сьнег навокал…
Хто тут знойдзе нас?

Край і маці ўжо ня бачыў,
Здэцца, шмат гадоў…
Ах, калі, калі-ж мы зможам
Рушыцца дамоў?

Хор дасьпяваў да канца. Швэйк захапленна пляскаў у ладкі, а чалавек з пісклявым голасам абвёў усе ложкі пагардлівым зіржам і сказаў:

— Гэта ўсё хлопцы з Моравіі. Недарма кажа іхная народная песьня: «Якіх коняй нараджае твая зямля».

— Гэй ты там, не задавайся, анархіст, — крыкнуў нехта зьнізу. — Глядзі, каб мы табе не паказалі, дзе ракі зімуюць. Вы-ж, чэхі, у бойцы нікуды ня варты.

— А вось я ведаў аднаго чэха, — сказаў Швэйк, схіліўшыся з лавы, — дык у яго быў аптовы гандаль паперай, а адзін моравец быў у яго за парабка.

— Хочаш дастаць па мордзе, сьвіньня паросная? — зараз-жа прагучэла рэпліка зьнізу. — Ды вы-ж, вядома, усе дзяржаўныя здраднікі! Дайце-тку яго сюды, я з яго катлету зраблю!