Старонка:Svejk.5.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зрабілася і ўдзень і ўначы крэматорыям для гэтых няшчасных многаногіх ахвяр чалавечае чульлівасьці.

У Кургане палонным далі тройчы крупнік з лапшы, прыгатаваны для нейкага вайсковага эшэлёну, які паслалі ў іншым кірунку. Дзьве порцыі палонныя здужалі, а на трэцюю на хапіла пораху. З другога боку шкода было адмаўляцца. Але перш чым было што-небудзь вырашана, крупнік абярнуўся ў лёд. Гэтым была вырашана проблема. Мерзлыя порцыі былі выкінуты з казанкоў, і старанныя ногі пабеглі па другія. Як толькі яны застывалі, іх таксама вымалі, і зноў ужо хто-небудзь бег на кухню здабываць яшчэ і яшчэ.

Праз гадзіну перад цяплушкай вырас цэлы шэраг такіх мерзлых перапечак, і на запытаньне, навошта гэта, Швэйк паважна тлумачыў:

— Мы сьбіраемся ў экспэдыцыю на Паўночны полюс і таму робім сякія-такія запасы. Перш за ўсё — крупнік з лапшы ў кубіках. Дзе ўжо фірме «Маггі» з яе бульёнамі ісьці супроць нас!

Калі да нягніка падалі паравоз, лядні былі ўжо складзены ў груд у самым нізе пад лавамі, і кожны, хто хацеў зьесьці мяснога крупніку з лапшы, адбіваў кавалак лёду і растапліваў яго ў казанку над печкай, адганяючы таварышоў, якія займаліся выпальваньнем вошай, каб гэта ня трапіла ў крупнік, і ён ня выйшаў занадта густы…

У Омску палонных чакала спатканьне, якое шмат чаго абяцала. Ноччу іхны цягнік быў пераведзены на запасную пуць; раніцой, а шостай гадзіне, канвой вытурыў іх з цяплыні на траскучы мароз, а дзявятай гадзіне ім дазволілі зноў вярнуцца ў цяплушкі, бо офіцэр, які мусіў іх прыняць, так і не зьявіўся. Толькі пад абед пад’ехалі санкі, з якіх выйшаў захутаны ў цяжкую хутру тоўсты офіцэр з чырвоным тварам і, паказваючы на сялян, якія ехалі на санках са станцыі, загадаў:

— Затрымаць іх! Прыгнаць сюды!

Ён паставіў палонных па чатыры ў рад, пералічыў іх і, ня спускаючы вачэй з іхных ног, абверчаных анучамі ці ў ботах без падноскаў, паказаў рукой на санкі:

— Сядай, хлопцы! Да лягеру далёка — больш чым тры вярсты! Пеша вам не дайсьці!