Старонка:Svejk.5.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паводзінамі жандара, Гаршыны, і контралёра, які зазіраў цераз жандарава плячо ў паперу поўнымі цікавасьцю і павагі вачыма, устаў на цыпкі і таксама зірнуў на таемны дакумант.

Гэта было мэню рэсторана «Чорны Конь» у Празе. На блакітным фоне разгортваў свае крыльлі вялікі літографаваны арол, а пад ім каліграфічным почыркам у трох слупкох на чэскай, францускай і нямецкай мовах было напісана, што прыгатавана ў той дзень у рэстораннай кухні на абед і чым маглі пацешыць сябе наведвальнікі рэсторану а-ля-карт.

І вось гэтыя тры слупкі, напісаныя лацінкай, са зьдзіўленьнем разглядаў цяпер расійскі жандар, якому, відаць, і ў думку ня прыходзіла, што за «дакумант» яму падсунулі, і які сумленна стараўся разгадаць яго сэнс і значэньне.

— Дальбог, нічога не разумею, — уздыхнуў ён нарэшце, абціраючы рукавом пот з лобу. — Дужа дзіўна напісана. Нельга разабраць, што гэта азначае.

Тады пашпарт ўзяў у рукі сам контралёр і агледзеў яго з усіх бакоў. Потым, водзячы пальцам па радкох, ён пачаў чытаць:

Polėvky hnëdė Consommė Klare Suppe
ryzoová au ruz Reissuppe
s nudlemi au pot d’Italie Nudelsuppe
Polėvky bilë Potage clairWeiss Suppe
Z kvėtáku de chau-fleur Karfilosuppe
Z mozku de arvell llirnsuppe


— Гэта па-чэску, па-француску і па-ангельску, — спакойна растлумачыў Гаршына, заўважыўшы, што і контралёр ня мог нічога зразумець. — Гэта наш пашпарт для ўсіх саюзьнікаў. Мы едзем з сакрэтным політычным і дыплёматычным заданьнем.

— А куды маеце ехаць? — запытаў, млеючы ад далікатнасьці, жандар.

— Адсюль, — адказаў паважна Гаршына, дакрануўшыся пальцам да мэню, — адсюль мы едзем вось сюды, сюды і сюды. Тут мы затрымаемся крыху больш, а потым вернемся ў Петраград.