Старонка:Svejk.5.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рачваўся да іх; потым ён завёў гутарку з адным казаком, які пытаў, хто пераможа ў гэтай вайне.

— Гэта цяжка сказаць. Немец, сукін сын, дужа моцны, але і Расія дужа моцная. Немец — хітры чорт, за тое ўжо казакі — малайцы-хлопцы!

Узрадаваны казак выпнуў грудзі дугой і ўдарыў сябе па іх кулаком.

— Вось гэта ты правільна сказаў! — крыкнуў ён. — Ты пра Кузьму Кручкова чуў? Гэта, браце, герой! Ён адзін закалоў трыццаць сем немцаў, застрэліў іх, засек шашкай, а самаго яго нават вось столькі не чаплянула, і не адна валасіна з яго галавы не звалілася.

— А ён быў бяз шапкі? — неасьцярожна запытаў Швэйк.

Казак, не зразумеўшы яго, зноў ударыў сябе правай рукою ў грудзі, паказаў растапыраныя пальцы свае рукі, якая была падобна да лапаты, сьціснуў іх потым у кулак і тыркануў яе Швэйку пад нос са словамі:

— Вось, глядзі, калі-б немец захацеў біцца! Вось як яго-б схапілі гэтыя кулакі! Але гэтага гэты чорт, гэты сукін сын ня хоча! Ён усё пнецца ўзяць сваёй тэхнікай! Тэхніка ў яго моцная!

— Твае кулакі пахнуць магілай, — сьціпла зазначыў Швэйк, адварочваючы нос ад накіраванага ў яго кулака. Мазак, зразумеўшы, што Швэйкавы словы вырашаюць хвальбу, крыкнуў на ўвесь вакзал:

— Вось як мы пойдзем на немцаў, на аўстрыйцаў, на туркаў! Вось як мы ім зубы павыбіваем!

І ў сьвятым, патрыётычным запале ён выцяў Гаршыну кулаком па барадзе так, што ў таго зубы ляснулі і ён пахіснуўся.

— Даруй, — ахамянуўшыся сказаў казак, калі Марэк і Швэйк дапамаглі свайму сябру ўстояць на нагах, — даруй, што я саграшыў. Сапраўдны расіец ня можа думаць пра забойцу інакш як у злосьці. А грэх ужо і тут, не пасьпееш і вокам міргнуць.

У вачох у яго заблішчэлі сьлёзы. Ён выцягнуў з кішэні пачак папярос, працягнуў іх Гаршыне і яшчэ раз сказаў:

— Даруй ты мне, я ня мог стрымаць свае сілы. Як? Немец, сукін сын хоча нас перамагчы?.. Што-ж, чакай, ня хопіць у яго патронаў і тэхнікі, дык мы яго кулакамі во як адлупцуем! — нечакана закрычаў ён і так моцна размахнуўся ў бок Марэкавага носу, што ледзь пасьпеў адскочыць.