Старонка:Svejk.5.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кацца ўсё ніжэй ды ніжэй, як панскі вазьнік, калі яго пераводзяць у пастухі, а на старасьці год прымушаюць пасьвіць гусей.

Незнаёмы змоўк і пачаў калупаць у носе, а потым так ёмка высмаркаўся на падлогу, што ледзь-ледзь ня трапіў у Швэйка. Нарэшце, ён зірнуў абудвым у вочы і сказаў:

— Браццы-таварышы, я бачу, што вы з Прагі. Не спрачайцеся, я бачу гэта па вашых абліччах. Вы, можа, і старыя падлы, але ў палоне — праўдзівыя навабранцы. А я, браццы, чалавек бывалы. Я, браццы, на трэці дзень па-тым, як абвясьцілі вайну, апынуўся ў палоне. У вас па дзесяць рублёў, — сказаў ён урачыста, — а ў Сібіру, браццы, можна атрымаць за дзьве капейкі фунт хлеба, за капейку — два яйкі, за пятак — зайца, а за грыўню — цэлы мэтар кракаўскае кілбасы. У самаварах там столькі вады, што і за век яе не папіць, а махоркі вам за чатыры капейкі насыпяць во-о колькі! На дзесяць рублёў вы пражывеце там зіму, як бароны! Наплюйце на ўсіх гэтых ідыётаў з іхнай працай, з іхнай капустай ды кашай. Лёзунг кожнага сумленнага палоннага на гэту зіму такі: «У лягер! У Сібір! У Сібір! У Сібір!

Незнаёмы доўга скроб у сябе ў рыжай барадзе, а потым падыйшоў да двух таварышоў і падаў ім руку:

— Маё прозьвішча — Гаршына, мэтр д’отэль, служыў у лепшых праскіх і венскіх рэсторанах.

— Язэп Швэйк з Прагі, на Боітшы, рэсторан «Поўная чара», — першы пасьпяшаўся адрэкомэндавацца Швэйк; Марэк, разглядаючы галадранца, які стаяў перад ім у падранай вайсковай форме, з якой лахманы зьвісалі, як кавалкі старога баявога сьцягу, ня мог стрымацца ад сьмеху.

— А мяне завуць Марэк, волынапісаны. Ведаеце, мэтр д’отэля ў такім выглядзе я сабе ніколі не ўяўляў.

— Гэта таму, што твае мазгі таксама крануў час, таварыш, — весела адказаў Гаршына. — Апрача таго, я толькі ўчора ўцёк з шахты нездалёк ад Растова. Уся бяда была ў тым, што я меў няшчасьце трапіць у лапы казаком, дык трэба было цэлых два тыдні, пакуль я мог уцячы. Слухайце, таварышы-браццы, сьцеражэцеся ў Расіі горш за ўсё цара і шахтаў. Горш за гэта, ведаеце, няма нічога на сьвеце. Працуеш там, пакутуеш; кожным каменем можа цябе забіць. А ня хочаш працаваць, дык цябе заб’юць салдаты на сьмерць бізунамі. І цэлы дзень ня чуеш там