Старонка:Svejk.5.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9

ШВЭЙКАЎ АНАБАЗІС

Трахім Іванавіч прывёз іх у земскую ўправу і, цярэбячы ў руках шапку, здаў іх у канцылярыі пісару. Той, нават ня зірнуўшы на іх, тут-жа аддаў загад:

— Заўтра я вас пашлю на працу да другога селяніна. У нас шмат патрабаваньняў. Ідзеце пакуль што на двор, там вам старая скажа, дзе вам можна пераначаваць.

Трахім Іванавіч шчыра разьвітаўся з імі, пажададаўшы ім ўсяго добрага і надаваўшы ім процьму каштоўных парад.

— Не прапеце грошай, хлопцы, — казаў ён. — Ня губеце сваіх душ, не вядзецеся з кабетамі і купеце сабе высокія боты на зіму.

Усё гэта былі вельмі добрыя парады, а апошняя з іх — самая практычная. У Марэка боты былі без падносак, а Швэйкавы боты былі падобныя да разяўленых зяп кракадылаў. І вось, апынуўшыся ўдвох у цёмнай, бруднай камеры, дзе ад вошай варушылася рэдка пасланая салома, яны пачалі сур’ёзна абмяркоўваць гэтую параду.

— Але-ж такія боты каштуюць самае малае пятнаццаць рублёў, — сказаў Марэк, задумена ківаючы галавой, — а ў нас у кожнага толькі па дзесяць.

— Ну, дык я настраляю колькі-небудзь у цягніку, — вялікадушна прапанаваў Швэйк.

— Нічога ня купляйце, — сказаў з-пад лавы ў куту нейкі чалавек, якога яны спачатку не заўважылі, — і ня ідзеце працаваць да сялян… Хіба вы перайшлі ў Расію, каб працаваць? Хіба наша справа выручыць гэтых людзей? казаў ён далей, пралязаючы паміж ножак лавы на сярэдзіну камеры. — Вось вы зарабілі дзесяць рублёў за ўсё лета, а самі цяпер босыя і голыя. І будзеце апус-