Старонка:Svejk.5.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І Трахім Іванавіч, усё яшчэ не прачнуўшыся, стаў з ліпкім ад перапою ротам і з вачыма, залепленымі гразёю, перад тварам свайго бога.

Потым выцягнулі вялізны, цяжкі плуг, запрэглі ў яго пару старых валоў, перад імі — пару маладых, якія павінны былі яшчэ вучыцца працаваць, а перад гэтымі — зноў пару старых. Трахім Іванавіч павёў іх за ваколіцу на дзялянку, якая зарасла пустазельлем і загадаў Марэку кіраваць валамі, тым часам, як Швэйк і Цьвяршына мусілі паганяць іх, а сам узяўся за плуг.

Першую баразну правёў ён сам. Скончыўшы яе, ён пацягнуўся, пазяхнуў і паставіў на сваё месца Цьвяршыну.

Потым ён вярнуўся ў хату, а Цьвяршына пачаў араць адзін. Гэта была пякельная праца. Валы ішлі за вярсту ад плугу; маладыя валы хутка намулялі сабе шыі ярмом, пачалі ўпінацца, валіліся ад стомы на зямлю, а Швэйк, калі яны абарачаліся, гладзіў іх і прымаўляў:

— Бедныя вы мае, вы зусім, як салдаты, калі іх гоняць на фронт. Мне зусім не падабаецца быць за вашага офіцэра.

На абед Наталка прынесла халоднай бульбы і зноў гуркоў.

— Цяпер, у пост, вам нават няварта прыходзіць дамоў, бо мы ўсёроўна нічога ня варым, — сказала яна.

Тады Швэйк расклаў агонь з саломы, паставіў на яго казанок з бульбай, каб падагрэць яе, і сказаў, трымаючы над агнём зьледзянелыя рукі:

— У нядзелю старая хадзіла ў царкву сьвяньціць курэй; тут нічога не ядуць, пакуль поп не асьвеньціць, а потым гэта застаецца таму-самаму папу. Тут, відаць, шануючы бога, трымаюцца падзелу працы паводле амэрыканскай сыстэмы: адны ўшаноўваюць яго голадам, а папы — пражэрлівасьцю. І вось, калі поп тлумачыць сваім парахвіянам, што праваслаўнаму богу ўгодна і прыемна, каб у чалваека ў пузе бурчэла ад голаду. Мне здаецца, браццы, што мы наогул ніколі не зразумеем расійскага народу. Возьмем, напрыклад, тое, што был на вясельлі. Маці ведае, як яна ёсьць, бацька ведае, сястра ведае, а маладая нічым ня выдае сябе і ніколі нават не прагаворыцца! Гэта ня тое, што адна мая знаёмая, нейкая Марыля Шпачэк, як яна выходзіла замуж. Выходзіла яна за краўца, якога звалі Міхуле, дужа добрага хлапца, толькі ногі ў яго надта пацелі. І вось на вясельле абуў ён новыя