Старонка:Svejk.5.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты што гэта за здароўе нябожчыка піць зьбіраешся? — п’яным голасам засупярэчыў Трахім Іванавіч. — Го, ды стараста ў нас жартаўнік; сам ня ведае, што яму на язык узыйдзе!

— А вось я, стараста, загадваю табе, Трахім, выпіць за здароўе Гаўрыка Татарына, бо ён забіты за бацькаўшчыну, — злосна адгукнуўся стараста. — Як ты можаш свайму начальству пярэчыць, калі яно табе загадвае?

І ён так моцна штурхануў гаспадара сваёй шклянкай у бараду, што шклянка, ударыўшыся аб зубы, разьляцелася на кавалкі.

— Ага, ты так! На маеш, г… сабачае! — прахрыпеў Трахім Іванавіч і з маху ўдарыў старасту ў твар.

Гэта падало сыгнал да агульнай бойкі. Сяляне гэтак ужо ап’янелі ад моцнай гарэлкі, што досыць было аднаго маленькага штуршка. Яны пачалі біць і душыць адзін аднаго тымі самымі рукамі, якімі толькі што абыймаліся.

— У паветры стаялі грукат, гул, стогны і лаянка. Пад напіскам здаровых кулакоў трашчэлі зубы і сківіцы, узбрыгвалі пухіры, станавіліся ліхтары… Хутка пакой зрабіўся цесным для гэтых мілых гульняў і іх перанесьлі на двор.

Шум бойкі ўзварушыў усю вёску. Прыбеглі зацікаўленыя — лік удзельнікаў у бойцы ўзрос. Гледачы са сьвежымі сіламі кідаліся на ўжо акрываўленых байцоў, і старыя людзі, усе ў сінякох, тапталі ботамі цьвет моладзі, якая зыходзілася сюды з імкненьнем атрымаць тут добры прыклад на далейшае жыцьцё. Нарэшце і жанчыны пачалі цягаць адна адну за валасы, драпацца і біць па твары.

А з-за замкнутых дзьвярэй свае пуні на гэтую дзікую бойку ўсіх супроць усіх глядзела трое палонных, і калі Цьвяршына захацеў разьвесьці байцоў, Марэк затрымаў яго, прашаптаўшы:

— Божа барані! Тут-бы табе быў і капут — цябе-б забілі! Тут такі парадак.

— Гэта, казаў той, — зазначыў са свайго боку Швэйк, — такая справа, з якой відаць, што наконт культуры ў іх слабавата. Калі-б яны былі такой культурнай нацыяй, як мы, дзе ўсе чыста інтэлігенты і адукаваныя, такой культурнай, каб можна было, як казаў сапёр Вадзічка, інтэлігентамі сьвіней карміць, дык яны-б проста наладжвалі кожную нядзелю якое-небудзь спортыўнае