Старонка:Svejk.5.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

баба і на масьле смажыла яе і ў хрушчы падсыпала i пад таматным соусам гатавала, а ў яе ўсё ніякага смаку. З рэшты яна яе выкiнула, а дачку сваю ледзь не пазбавіла спадчыны, бо ўзяла сабе ў галаву, што тая хацела яе атруціць. І папу з Карліну давялося нямала папрацаваць, пакуль пераканаў яе, каб яна ня думала так дрэнна аб сваёй роднай дачцэ, а каб сваю маемасьць лепш аддала дамініканцам, або францысканцам на Малым баку. Вось у нас рыхтык такая-ж гісторыя з гэтай брыдотай. Прыдзецца яе выліць. Ці можа цяпер стала лепш?

Швэйк зноў пакаштаваў крыху чай з манеркi, але зараз-жа так энергiчна цыркнуў яе праз зубы, што трапіў у твар расiйскаму салдацiку, які з цікавасьцю глядзеў, як аўстрыякі без перастанку зазіралі ў манерку і аб нечым радзіліся.

А потым Швейк паваліўся на падлогу і, трымаючыся за жывот, пачаў стагнаць.

— Ой, я атруціўся! Ой, надыйшла мая апошняя гадзiна! Кланяйцеся ад мяне Празе, фрау Мюллер, маёй прыгожай Чэхіі і гаспадару рэсторану Палівецу!.. Ой, ой, ой!..

Расійскі салдат, пачуўшы гэтыя трагічныя стогны, выцер рукавом запырсканы твар, спусьціў з пляча вінтоўку і падышоў да Швэйка.

— Што такое? Хворы ты, ці што? Нудзiць, га?

Гучна стогнучы, Швэйк паказаў пальцам на манерку. Салдат паглядзеў і зайшоўся вясёлым нястрымным рогатам:

— Эх, вы дурнi! Гэта-ж табака, а ня чай. Ці ты ня ведаеш, як з ёй абыходзіцца?

Расiец дастаў з кішэні пачку зусім такую-ж, як тая, з якой Швэйку адсыпалі карашкоў, і выцягнуў з халявы кавалак газэты, адарваў чвэртку, скруціў сабачую ножку, насыпаў туды карашкоў з пачкі, закруціў канец, узяў яе ў рот, запаліў вольнай рукой канец запалкі і з асалодай выпусьціў хмарку дыму.

— Вось, глядзі, як гэта робіцца, — сказаў ён. — Гэта, брат, табака, расiйская табака, махорка.

Праз гадзіну Швэйк набыў у аднаго салдата за грыўню пачку махоркі, скруціў з кавалку «Прагер Тагеблят», з якога паручнік Лукаш вычытаў калісьці аб вялiкiх перамогах аўстрыйскай зброі і які нейкiм чынам захаваўся ў ранцы, сабачую ножку і запрапанаваў яе капралу, з якiм пасьпеў ужо здружыцца, са словамі: «На, бяры, зрабi сабе такую-ж штучку. Гэта