Старонка:Svejk.5.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэйк высыпаў усю жменю ў манерку, і палонны вышаў з ёю з пуні. Расійскі салдат схапіў вінтоўку і строга крыкнуў:

— Стой! Куды?

Убачыўшы, што палонны пайшоў да катла, ён распусьціў рот у шырокую ўсьмешку і сказаў:

— Ага, чаю захацеў? Ну, ну, вазьмі вару, ды глядзi ня ўздумай уцякаць, а то кулі цябе ўраз здагоняць.

Палонны набраў у манерку вару і прынёс яго Швэйку; той паспрабаваў і ў той-жа момант плюнуў.

Пасьля яго, страшэнна крывячы твар, пакаштаваў капрал; нарэшце, пакаштаваў і гаспадар манеркi, які прынёс ваду, і з агідай адставіў яе ў бок.

— Ліха ведае, дзіўны ў іх чай, — прасіпеў Швэйк. У мяне ўвесь рот апаліла. Горш, чымся чысты сьпірытус.

— Можа, ня трэ’ было засыпаць так многа? — сказаў салдат. — І потым гэтая штука страшэнна тхае табакай. Ці ня трапiла туды табачнага соку з тваёй люлькi, камрад? У нас у роце гатавалі аднойчы чай, дык ён пах тым-жа самым, што і гэты, але раздавальнік кляўся і бажыўся, што гэта было проста таму, што яму далі дрэннага рому. І толькі тады, калі ён управіўся ўжо раздаць увесь чай і зачарпнуў нейкую зялёную гушчу, ён раптам крыкнуу: «Ой, братцы, даруйце, у мяне люлька трапіла ў кацёл».

— А ўсё гэта таму, — загаварыў капрал, — што на кухню прызначаюць людзей, якія ні на што iншае няздатны. У нашай роце фэльдфэбэль паслаў на кухню аднаго танцмайстра і рэдактара аднэй газэты, дык калі яны ўпяршыню варылі гуляш, нам прышлося матыкамі выломваць з катла і сячы яго сякерамi ці рыдлёўкамі.

— Гэта, як з тэй актрысай, якая засыпала ў суп адразу два кілё рысу, — дадаў Швэйк, — і якой потым давялося ўцякаць з кухні, каб ён яе не задушыў. Бо рыс так набубнеў, што выціснуў вакно і кавалак гэтага рысу забіў аднаго пажарнага з Нусьле, калi той памкнуўся прыставіць да вакна драбіну. З намі адбываецца тое-ж самае, што было з адней вясковай маладзіцай з Вiнорша, якая аддала сваю дачку ў пансыён у Парыжы. Тая паслала ёй да дня імянін кiлё сырой кавы з пажаданьнем, каб яна прышлася ёй да смаку. Была гэтая справа даўно, і ў тыя часы ў нас яшчэ ня ўсе ведалі, што гэта кава. Дык гэта дурніца--