Старонка:Svejk.5.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяўчаты вярнуліся праз некалькі хвілін з трыма коньмі. Трахім Іванавіч сеў на аднаго, паказаў рукой на палонных і сказаў:

— Прыдзецца нам самім іх шукаць. У гэтых палонных розуму няма ці на грош!

— У іх ёсьць усё, што павінна быць, але толькі ў невялікай меры, — уздыхнула Дуня, па-мужчынску ўскочыўшы верхам на каня. Наталка ўжо выяжджала за вароты.

Позна ўвечары Трахім Іванавіч вярнуўся з коньмі, а ўсьлед за ім зьявіліся і дочкі з валамі. Упарадчыўшы жывёлу, гаспадар падыйшоў да палонных і ціха папрасіў:

— Даруйце мне, хлопцы, што я вас так аблаяў, і нават матак вашых пакрыўдзіў. Вы не маглі знайсьці жывёлы, бо яна была далёка ў стэпе, а валы зайшлі аж пад самыя Кохановічы. Даруйце, хлопцы, грахі мае цяжкія!

— Ну, што ўжо там! — ласкава ўсьміхнуўся Швэйк. — Толькі я так адбіў зад сабе, што прыдзецца рабіць прымочкі, каб ня так пякло і садніла. Чаму-ж ты ня ставіш таўро на сваіх валох, калі выпускаешіх разам з іншымі, яловая твая галава? Вось у нас нават на гуталіне ставяць знак фабрыкі, якая ўся зьмяшчаецца ў старым жалезным гаршку, а ты…


*

Тое, пра што казала Марэку Дуня, спраўдзілася: у нядзелю прыехалі госьці — малады з бацькамі. Трахім іванавіч спаткаў іх і зараз-жа запрасіў іх абедаць.

Яны ўвайшлі ў хату, памаліліся на абразы і, павітаўшыся з аўстрыйцамі, селі за стол і пачалі распытваць іх, чаму загарэлася вайна, калі цар і Франц-Іосіф заўсёды сябравалі адзін з адным.

Наталка паставіла на стол, што нагатавала і насмажыла маці. Абед быў адменны. Малочная лапша, варэньнікі, смажаныя куры, аладкі. Стравы давалася дужа многа, аж у Швэйка і Цьвяршыны вочы блішчэлі ад радасьці, і Швэйк, расшпіліўшы гузік ад парток, пачаў упрашаць Марэка:

— Еж-жа… Гэта яны прыехалі глядзець маладую. Эх, шкада, што нельга наесьціся на тыдзень наперад, як вярблюд!

За абедам Дуні ня было. Калі ён скончыўся, Наталка прынесла самавар. Матка маладога кінула самазадаволены погляд на