Старонка:Svejk.5.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Муж, абвінавачаны ў распусьце…» Больш яна і чытаць не захацела, а зараз-жа напісала мужу: «Гэтага я ад цябе не чакала, што ты здольны так зьняважыць маё вернае каханьне». І хоць усе ёй казалі, што ён арыштаваны за здраду дзяржаве і зьнявагу яго вялікасьці, яна нікому ня верыла, пакуль яго, пана Саску, ня выпусьцілі з Панкраткі, і ён не давёў ёй, што яна павінна была даведацца адносна 58-га артыкулу ў крымінальным, а не ў грамадзянскім кодэксе, бо гэта вялікая розьніца. Такім чынам гэтая недарэчнасьць была выяўлена і яна яго яшчэ больш пакахала. Дык вось, на сьвеце бываюць усякія непаразуменьні.

Тым часам Трахім Іванавіч спрачаўся з Мартай за сала, узрушана гаворачы, што яна нікога ня вылячыла, бо аўстрыец сам пабег, і што больш чым два фунты ён нізавошта ня дасьць, бо бог у гэтай справе зусім ня прымаў удзелу.