Старонка:Svejk.5.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чатыы сядзелі кружком, паклаўшы адна аднэй галвы на калені, сьпявалі і гутарылі, распускалі сабе косы і шукалі адна ў аднае вошай.

Яны якраз канчалі «Ночаньку», калі зьявіліся нашы тры палонныя. Усе пачалі глядзець на іх. Дзяўчаты змоўклі, толькі Дуня тлумачыла нешта ім ціха і старанна. Потым яна зьвярнула іхную ўвагу на Марэка і дадала:

— Яны якраз такія, як нашы мужыкі. Працуюць, кураць, граюць на гармоні, п’юць і б’юць сваіх жанок. А гэты добры і разумны хлопец. І ўсё ў іх такое самае, як і ў нашых мужчын.

І ўсе дзяўчаты нястрымана і звонка зарагаталі…