Старонка:Svejk.5.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я з ім прапакутвала, ляжала ля яго, а ён толькі і таго, што сьпіць!..

Марэк усё зразумеў. Цьвяршына ляжаў побач з коўдрай на голай зямлі, абняўшы Швэйка, а ля яго было пустое месца яшчэ цёплае тае, якая яго грэла, каб ён, Марэк, не прастудзіўся.

З першымі праменьнямі сонца прачнуліся і іншыя. Калі Швэйк зірнуў быў на біклажку з вадой, каб памыцца. Трахім Іванавіч шчыра засьмяяўся:

— Як? Зноў мыцца? Пакінь — у нядзелю памыемся ў лазьні як мае быць.

А дзяўчаты выцягнулі з кішэні скрыначкі з таннай пудрай і пасыпалі ёй свае нямытыя твары; і толькі пасьпелі зьесьці варыва, як Трахім Іванавіч узьняўся.

— Ну, за працу! Глядзеце, хлопцы, каб да суботы усё было скончана!

Так вялася ў іх дзень у дзень, аж пакуль не надыйшла субота; а калі за імі прыехала гаспадыня, Трахім Іванавіч выправіў яшчэ да абеду Дуню з Марэкам паперадзе з возам пшаніцы. Рэшту ён хацеў абмалаціць з тымі, хто застаўся, а ў нядзелю раніцой усім вярнуцца да хаты і пайсьці ў царкву на абедню.


*

Усю дарогу Дуня не гаварыла з Марэкам: толькі пад’яжджаючы да вёскі, яна ўпяршыню з тае раніцы, калі яна вылаяла яго дурнем, зьвярнулася да яго і, засьмяяўшыся, сказала:

— А ты ведаеш, што мяне замуж аддаюць? У тую нядзелю прыедзе малады са сватамі з Каргіна; яго маці наказала пра гэта маёй маці. Пагуляеш на маім вясельлі?

— А як-жа! — адказаў Марэк, дарэмна стараючыся разгадаць загадку гэтай маладой, першабытнай, здаровай і жыцьцярадаснай самкі. — А калі будзе вясельле?

— Калі нашы пагоняцца, дык праз тры тыдні, — уздыхнула Дуня і яе брудны твар пачырванеў праз пудру. — Малады багаты, зямлі ў яго шмат. І кажуць, што ён сваю жонку біць ня будзе. Бацька ягоны таксама ніколі жонкі ня біў.

Дуня села бліжэй да Марэка, узяла яго за руку і млява праказала:

— Мне ўжо сямнаццаць год, а маладому дваццаць. Як раз час выходзіць замуж. А то ўжо ўсе кабеты сьмяюцца, а маці