Старонка:Svejk.5.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дуня ўзяла Марэка, дала яму ў рукі вілкі і, паганяючы валоў, загадала яму кідаць на калёсы снапы пшаніцы, паўз якіх яны праяжджалі. Калі снапы былі зьвезены на чыста падмецены ток, Дуня раскідала іх там, а Наталка запрэгла коняй у каменнае кола, дала лейцы Швэйку, загадаўшы яму стаць пасярод і моцна трымаць іх, і пачала ганяць іх пугаю кругом па таку. Коні беглі трушком. Зерне пырскамі разьмяталася з-пад кола і конскіх капытоў угару і ў бакі. Наталка пакрыквала на коняй, бегаючы за імі і раскідваючы нагамі салому, а Швэйк задаволена ўсьміхаўся.

«Гэта-ж тэхніка часоў цара Саламона, — думаў ён. — А тут усё адно як дырэктар Клудзкі, калі ён выступае ў цырку са сваімі муштраванымі коньмі».

Яны змалацілі ўсё, насыпалі зерне разам з мякінаю ў мяхі, прыбралі салому, але перад імі зараз-жа зьявіўся новы воз пшаніцы. Так ішло да цёмнага, калі яны вярнуліся да касцоў.

Дуня зноў зварыла кашы, а Швэйк папрасіў ня ліць туды шмат алею. Пасьля кашы кожны атрымаў па кавалку хлеба і па палавіне кавуна. Потым Трахім Іванавіч паслаў на зямлі коўдру, лёг пасярод, зьдзеў боты, падклаў іх сабе пад галаву і загадаў:

— А цяпер — кладзіся! Дзяўчаты — па-права, аўстрыякі — па-лева!

Сам ён застаўся ляжаць паміж імі, загародка паміж ягняцямі і ваўкамі. Загародка, якая так сапла, нібы некага перасьцерагала ці некаму пагражала.

Змарыўшыся ад працы ўсе ўраз паснулі. Апоўначы Марэк прачнуўся ад расы, якая асела яму на ногі. Ён падцягнуў ногі, прыкрываючы іх канцом коўдры, адчуваючы, што ўсё яго цела нібы разьбіта і ные. Пальцы балелі ад вілак, плечы распухлі… І ў той-жа момант ён зноў заснуў, адчуваючы толькі, як Швэйк прыціскаўся да яго, аддаючы сваю прыемную цяплыню.

На досьвітку ён зноў прачнуўся ад холаду. Усе яшчэ спалі; толькі Дуня клапацілася ля казанка, распальваючы пад ім пук саломы, каб згатаваць сьняданак. Убачыўшы, што Марэк трэ сабе вочы і ніяк ня можа зразумець, дзе ён, яна сказала яму ціха, але злосна:

— Стараста праўду казаў, што ты, за прабачэньнем, дурань! Усе навокал сьпяць, як забітыя, а ён такі целеш! Дзьве гадзіны