Старонка:Svejk.5.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялікдзень, іхнi дырыжэр і кажа, што, бач, кожны добры хрысьціянiн павінен на вялікдзень паспавядацца і прычасьцца. «Таму што, — кажа ён iм, — вы, нягоднікі, кожны дзень бываеце п’яныя, а ўсю масьлянку жэрлi адну сьвініну, а пра цела боскае, якое вы прымаеце пры сьвятым прычасьці, нават і ня думалі. Тут у Нэйбурзе мы крыху затрымаемся і вы, малойчыкi, павінны схадзіць да споведзі. Ты, Блаха, не забудзься пакаяцца, што круціў у «дваццаць адно», ты, Новак, павініся, што стырыў пару ботаў, ты, Бэрэум, не забудзься сказаць свайму духоўнiку, што ты ў адным гарадку зьнік, не заплаціўшы кельнэршы за яду, ды яшчэ скаратаўшы з ёю ноч; а ты, Зямелька, так i скажы, што гэта ты сьпёр гусiную смажонку ў пастара Шанфэльдзе, якую пастарыха вынесла ў сенцы, каб стыла. Ну дык вось, хлопцы, гайда! І вяртайцеся чыстыя і белыя, як мытыя перад стрыжкай авечкі». Пайшлі яны, значыцца, і выслалі наперад Зямельку, які быў у іх самы кемлівы ў такіх сур’ёзных справах. Але вось — ён дрэнна ведаў нямецкую мову. Калі падышла да яго чарга спавядацца, ён укленчыў і маўчыць. Поп пытае яго па-нямецку: «Was ist?[1]». Яму трэ было адказаць: «Я, нягодны грэшнік, спавядаюся перад вамі, духоўны ойча, як перад служыцелем боскiм, у тым што… i пайшло і пайшло. А ён ня ведаў, як сказаць гэта па-нямецку і таму ўсё маўчыць. Поп зноў да яго: «Was ist?». А ён зразумеў, што яго пытаюць «Басіст?», і адказвае па-чэску: «Так, сапраўды басiст. А клярнэтыст, скрыпач i флейтыст яшчэ на цьвінтары чакаюць. Яны, ваша прападоб’е, хочуць спачатку даведацца, чым скончыцца справа са мной. Я спавядаюся перад вамі, шаноўны ойча, які ёсьць намесьнік божы, перад усім магутным богам і прачыстай дзевай Марыяй, што я украў у пастара ў Шанфэльдзе смажаную гусіну, якую паставілі ў сенцы астыць, але толькі, ваша прападоб’е, гусiна гэта была каляная, недасоленая, бяз ніякай прыправы; каб у мяне жонка прыгатавала так гусяцiну, дык я-б шпульнуў ёй гэтую гусяціну ў морду».

Поп нахіліў сваё вуха бліжэй, каб нічога з грахоў не прапусьціць і зноў пытае: «Was ist?» А Зямелька адказвае: «Ну, так, басiст, контр-басiст. Мы, контр-басісты, вялікія грэшнікі. Таму што, ваша прападоб’е, калі іграць праз цэлы дзень цэлую

  1. У чым справа?