Старонка:Svejk.5.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сярожка, хлопец год у дваццаць, узяў касу ў Швэйка, а сам стараста вырваў касу з рук у Марэка і стаў перад Цьвяршынай, сказаўшы:

— Ну, братка, цяпер сьпяшайся! Цяпер толькі трымайся!

І пачаў касіць, нібы ад гэтага залежыла яго жыцьцё. Сяляне ў захапленьні падбадзёрвалі сваіх землякоў. Марэк упрашаў Цьвяршыну ня зблышыць, а Швэйк крычаў абедзьвюм баком: «Наддай яшчэ, наддай!», каб энтузіязм трымаўся і не слабеў.

— Справа, відаць, ідзе на заклад, — сказаў ён Марэку, — як тады з адным рандаром, калі ў яго касіў мой знаёмы Вомачка з Ваднян. Гэты Вомачка быў адзін на лузе і працаваў, а абед яму прывёз сам рандатар. Той глядзіць, што Вомачка ўжо шмат накасіў, хваліць яго і кажа: «Добра, Вомачка, вельмі добра. Але іду ў заклад на дзесяць літраў піва, што да вечара вы ўсяго ня скосіце». А Вомачка на гэта: «А я іду ў заклад на дваццаць літраў піва, што да шостае гадзіны ў мяне будзе ўсё гатова». Ну, той, ідучы, кажа Вомачцы: «Я прышлю вам дзьве бутэлькі наперад для падмацаваньня». А ў дварэ ён знарок падмяшаў да піва лякарства на вольнасьць і паслаў Вомачцы з дзяўчынкай. Вомачка абед зьеў, піва выпіў і зноў ўзяўся касіць. Толькі раптам яго за жывот як хапіла!.. Тут ён здагадаўся, што рандар надумаўся яго падашукаць, каб ён ня выйграў, і знарок падмяшаў чаго-небудзь у піва. Тут ён прыдумаў вось што: зусім распрануўся, пакінуў толькі кашулю, завязаў яе ззаду ў вузел і пайшоў касіць, аж смыліць, не зважаючы на тое, што дзеецца ззаду… А шостай рандар прыехаў на поплаў і бачыць: уся трава пакошана, а сам Вомачка ля ручая. «Ну, — кажа рандар, — вы выгралі заклад, Вомачка. Але што вы там робіце?» — «Мыюся, пане. Заўтра вы загадайце сабраць тое сена, якое я накасіў да абеду, а рэшту прыдзецца пусьціць у гной. Яно ўсё запаскуджана». Эх, — уздыхаючы скончыў Швэйк, — дай бог, каб яны так да вечару касілі!

Але яго скромнае жаданьне ня спраўдзілася. Праз дзьве гадзіны стараста паклаў касу, уздыхнуў і прахрыпеў:

— Стой. Так і здохнуць можна, а з рускага чалавека якраз досыць.