Старонка:Svejk.5.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэйк спыніўся і пачаў мянташыць; тады ён заўважыў, як моцна і з якой упартасьцю Марэк біў па траве. Цьвяршына таксама спыніўся, зірнуў на Марэка і пахваліў яго:

— Вельмі добра. Праўда, відаць, што гэта ня я касіў, але-ж і там, дзе Швэйк, дык падобна на тое, што тут сабака папасьвіўся.

— І ён таксама пачаў вадзіць мокрай достачкай па касе, паблажліва пазіраючы на Швэйка.

Сонца стаяла ўжо высока і пякло бязьлітасна. Касцы кінулі працу і падыйшлі паглядзець, як працуюць аўстрыйцы. Мужчыны падыйшлі блізка, а жанчыны разглядалі іх здалеку, зьвяртаючыся час-ад-часу да Дуні, якая тлумачыла ім ўсё дзіўнае ў гэтых чужаземцах.

Касцы, бачучы, як Марэк марна біў па траве, думалі сваю думачку. Прыбег і Трахім Іванавіч і расказаў, адкуль ён узяў гэтых палонных.

— Першы робіць нядрэнна, — зазначыў стараста, дужы, высокі селянін, — але іншыя нічога ня ўмеюць. А што азначаюць нашыўкі на рукаве вунь у таго? — спытаў ён, паказваючы на снуркі вольнапісанага.

— Гэта студэнт, чалавек адукаваны, сказаў гаспадар. — Сам загадчык мне сказаў, што гэты — з адукаваных. Ды яно і так відаць — рукі ў яго белыя.

Стараста ўзяў у Марэка з рук касу і запытаў у яго з гіронітнай усьмешкай:

— А ты, браток, касіць умееш?

— Не, — шчыра адказаў Марэк, — у нас сена косяць машынамі.

— Бач. якая важная птушка, — засьмяяўся стараста. — Глядзі-тка, у іх усё робяць машынамі. Вось у Каргіне ў фольварку таксама ёсьць палонныя. Ім загадваюць дровы біць, а яны ў адказ: «Ня ўмеем, у нас гэта машына робіць». Я там ў аднаго запытаўся: «А што, дзеці ў цябе ёсьць?» і паказваю рост ад падлогі. «Ёсьць, — кажа, — тры штукі». Пытаю пра жонку, ажно — няма. «Адкуль-жа ты дзяцей узяў, сьвіньня нямецкая?» крычу я яму. А ён толькі плячмі паціскае ды ўсё сваё кажа: «У нас на гэта ёсьць машыны. У нас шмат машын». Гэты вось такі самы круцель.