Старонка:Svejk.5.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаварыць», гаворыць ужо злосна комісар, адчуваючы, што праз гэтую справу можа быць для поліцыі няпрыемнасьць, але той кажа сваё: «Сьцьвярджаю паводле абавязкаў службы, што ён хацеў гэта крыкнуць!»

— А у нас у Вэнгрыі, — дадаў Цьвяршына, — і ня гэта даводзілі. Вось, напрыклад, нейкі Белік з Слаўніка абвінавачваўся ў тым, што ён…

У гэты момант у дзьвярох зноў зьявіўся Трахім Іванавіч.

— Варушэцеся, хлопцы, весялей!

— Ды я яшчэ ня мыўся, — пачаў апраўдвацца Цьвяршына, а Трахім Іванавіч бязуважна адказаў:

— Гэта і ня трэба. Толькі паны могуць дазволіць сабе мыцца штодня. Ну дык — хутчэй! Хутчэй!

Трахім Іванавіч прамармытаў яшчэ нешта няўцямнае, моцна вылаяўся, і выпхаў іх за дзьверы. Потым ён пасадзіў Швэйка да сябе на калёсы, Марэка і Цьвяршыну пасадзіў разам з дочкамі, і — гайда наперад!

Коні жвава паймчаліся і хутка схаваліся ў далі. Валы ступалі марудна, паважна; Наталка і Дуня паганялі іх даўжэзнымі кіямі, пакрыкваючы: «Цоб цобе, цоб! Чаго паўзеш? Цобе цоб!»

Марэк больш уважліва зірнуў на Дуню. Яна была прыгожая, тоўстая — усюдых кругла, нідзе ніякіх кутоў. Крамяныя лыткі былі засмылеўшы на сонцы, а кашуля ледзь ня трэскала на грудзёх ад напружаньня, калі Дуня глыбей уздыхала ці сьмяялася, пазіраючы на Марэка.

— Вось колькі народу працуе ўжо, — сказала яна яму з дакорам. — Мы занадта позна выехалі. Да нашага-ж поля яшчэ далёка!

— Дармо, — супакоіў яе Марэк, махнуўшы рукой. — У дварэ я-б яшчэ спаў. А не, дык яшчэ-б толькі клаўся спаць.

Дуня села да яго бліжэй і пачала распытваць у яго пра жыцьцё ў Аўстрыі; паміж іншым запытала, ці сьвеціць там таксама сонца і месяц, ці такія самыя там рэкі, стэпы і дрэвы, а потым, крыху пачырванеўшы, спытала:

— А якія ў вас жанчыны? Старыя, дзяўчаты, паненкі? Усё роўна, што і ў нас?

— Як сказаць? — засьмяяўся Марэк, не зразумеўшы сапраўднага сэнсу гэтага запытаньня. — Ёсьць у нас і старыя, і маладыя,