Старонка:Svejk.5.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прытульваючы яго да грудзей, зноў на падлогу, потым прысунуў яго да дзюркі, праз якую праходзіла сьвятло, і пачаў голасна маліцца, блытаючы ўсе малітвы.

— Ну, я хоць памыюся гарачай вадоў, — сказаў Швэйк. — Я-ж увесь у гразі, і ўсяго мяне вошы пагрызьлі, проста гідка глядзець.

Ён пачаў пеляскацца ў ражцы, катаючы ўсё яшчэ галкі з гразі.

— Памолімся за нашага прасьвятога епіскапа, — мармытаў Цьвяршына, ловячы паветра, як выкінуты з вады карась. — Божа, пачуй мае малітвы і зьлітуйся! Хай запаляцца нашы пячонкі і сэрцы агнём сьвятога духа, каб неапаганеныя служылі мы табе чыстым сэрцам і чыстымі намерамі…

— А табе тут яшчэ мала жару? — запытаў Швэйк, прынікаючы да ражкі.

— Усемагутны божа, аснова ўсіх дзяржаў, асабліва-ж найхрысьціянскай з усіх аўстра-вэнгэрскай монархіі, — мармытаў, лежачы на падлозе, Цьвяршына, — асьвяці раба свайго, нашага дзяржаўнага імпэратара Франца-Іосіфа І, каб уразумеў ён моц тваю, якая дае перамогу над ворагамі, і…

— Ну, бязумоўна, — перапыніў яго Швэйк. — Наш фэльдкурат так і казаў, што апошняя думка сумленнага ваякі павінна належыць вышэйшаму правадыру.

— … І каб ён, — запыняючыся, чытаў Цьвяршыва, — праз літасьць тваю стаўшы монархам, мудра кіраваў пад тваёй дзясьніцай народам.

— Аман, — кпліва сказаў Швэйк, устаючы.

Цьвяршына з хвіліну прыслухоўваўся, ці ня ідзе хто. Потым ён зноў разгарнуў кнігу і, укладаючы ў голас усю пакору і ўсю тугу свае душы, зноў зацягнуў:

— Навучаньне і малітва добрапрыстойнай дзевы: фанабэрыя ці жаданьне падабацца бывае звычайна першым крокам да грэху. Імкніся перш за ўсё спадабацца богу, і тады ты спадабаешся ўсім сумленным і прыстойным людзям…

— Калі я ляжаў у больніцы ў Бродзе, — зазначыў Швэйк, — дык там была адна санітарка, сястра Анастасьсяю Гэта была мілая дзяўчынка, і ўсім яна падабалася. Яе можна было-б залічыць у сьвятыя, каб яна ня зьнюхалася з адным маладым доктарам. Потым у яе было ад яго дзіцянё, і ўрэшце ён з ёй ажаніўся.