Старонка:Svejk.5.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пляц, запрог там у нізкія калёсы двох невялічкіх коняй, прапанаваў палонным сесьці і, узьлязаючы на калёсы, крыкнуў:

— Н-но, любыя, выцягвай!

Яны выехалі за горад. Перад імі разьлеглася неабсяжная роўнядзь палёў, на якіх пшаніцу дзе-ні-дзе касілі і вязалі ў снапы, як у Аўстрыі сена. Селянін паказаў на тых, што працавалі ў полі, і сказаў:

— У нас хлеб ужо прыбраны. Цяпер застаецца толькі касавіца, бо на гэта ў нас часу не хапіла. Потым будзем вазіць сена. Хлеба, дзякаваць богу, зарадзіла сёлета досыць. Хутка прыедзем двору.

За палямі пшаніцы пайшлі палі сонешнікаў, а потым — вялізны поплаў са сьпелай травой, якая дзе-ні-дзе пачынала ўжо сохнуць. Швэйк, зразумеўшы, што ім прыдзецца касіць, зьвярнуўся да славака:

— Вось бачыш, якія тут людзі разумныя. Яны сушаць траву, пакуль яна стаіць яшчэ на корані.

Праз чатыры гадзіны яны дабраліся да вёскі, дзе іх спаткаў натоўп жанчын і дзяцей, якія са спалохам глядзелі на іх. Потым яны завярнулі на двор хаты. Там чакала іх гаспадыня з дзьвюма дарослымі дачкамі.

— Вось я вам прывёз аўстрыякаў, — сказаў Трахім іванавіч, саскакваючы з калёс. — Цэлы рубель прышлося аддаць чыноўніку за тое, што ён нам тлумачыў, як з імі абыходзіцца. Карміць, як сьлед, пэнсіі па пяці рублёў у месяц, і з бабамі каб ня блыталіся!..

Абедзьве дзяўчыны голасна зарагаталі. Гаспадар, распрогшы коні, пацягнуў гасьцей за рукаў:

— Вячэраць ідзеце.

— Яны ўвайшлі ў бруднае цёмнае памяшканьне, дзе на сьценах, зьбітых з неабчэсаных бярвеньняў, у куце пад павуценьнем вісела колькі малюнкаў, якія бліскалі фольгай і пазалотай… З аднае пазіраў строгі твар Хрыста, з другае сумна ўсьміхалася матка божая.

— Ну, сядайце з намі! — паказаў селянін на лаву.

Гаспадыня з дочкамі засталіся стаяць ля дзьвярэй. Але потым, яны памалу падышлі да палонных і запыталі: