Старонка:Svejk.5.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Не кажы нічога дрэннага пра майго таварыша, — паріў яму Швэйк. — Ты ўжо будзеш задаволены, калі мы разам патрапім да цябе. Будзеш радавацца з нас, што мы на ўсё здатныя.

— Глупства, ён навучыцца працаваць, — сказаў чыноўнік селяніну, які, ня зводзячы вачэй з Марэка, ніяк ня мог прыйсьці да пэўнай думкі.

Селянін прысунуў Марэка да Швэйка і пачаў выглядаць сабе трэцяга. Але ўсіх палонных ужо разабралі; каля кожнага стаяў селянін, паклаўшы яму руку на плячо, і на дрывах сядзеў толькі адзін мізэрны, з жоўтым тварам, відаць, хворы салдат у форме гонведа.

— Вазьмі гэтага, — сказаў чыноўнік селяніну, які быў засупярэчыў. — Вазьмі. У цябе ёсьць ужо два добрых, а гэты таксама будзе працаваць.

І ён сам паставіў няшчаснага поруч з Марэкам.

— Ты мадзьяр ці хто? — спытаў у яго Швэйк.

— Славак, таварыш, славак, — нясьмела адказаў той. — Я з Штавеніц пад Трэнчыным.

— Ты ці ня той драцянік, якога неяк выгналі ў зімку з карчмы «Маглай»? — запытаў, зацікавіўшыся, Швэйк. — Ён, ведаеш, там напіўся, а плаціць не хацеў, дык хлопцы з Кашыршу ўкралі ў яго, як ён ляжаў у гразі, усе пасткі.

Чыноўнік сабраў вакол сябе сялян, узяў у пісара паперу, якую той прынёс з канцылярыі, і прачытаў з яе загад вайсковага ведамства, як абыходзіцца з палоннымі. Сяляне павінны былі сачыць за тым, каб палонныя ня ўцяклі, трымаць іх далей ад жанчын, не прымушаць іх працаваць больш, чым самі працуюць, і павінны былі карміць іх так, як самі кормяцца. Потым ён адаслаў пісара, павярнуўся да сялян і сказаў:

— Аўстрыйцы — добрыя людзі і адменныя працаўнікі. Вы будзеце задаволены імі. Я пісаў у лягер, каб нам прыслалі найстаранных і наймацнейшых. Ну, а цяпер, хлопцы, ня шкодзіць з вас… па рублёўцы… таго…

І ён весела, зухавата пстрыкнуў сябе пальцамі па шыі.

Мужыкі, хаця і без асаблівай ахвоты, выцягнулі з кішэняў ці з-за халяў грошы і далі яму па рублёўцы «на чай».

Барадаты селянін, якога звалі Трахім Іванавіч, павёў сваіх працаўнікоў, Швэйка, Марэка і словака Цьвяршыну на рынкавы