Старонка:Svejk.4.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ства капрала Эндлера, а той яму сказаў: «Ты такі дурны, што нават немагчыма быць такім ідыётам. Я толькі дзіўлюся, як гэта доктар, што вас прапускаў, мог быць такім ідыётам, што не заўважыў, што вы ідыёт». Справа ў тым, што гэты Старэк быў такі самы пражора, як і ты. Як бывала раздавалі хлебныя пайкі, ён браў сабе хлеб на ложак і так еў ад цэлага бохана, нават не разрэзаўшы яго, а на вячэру ў яго не заставалася нават скарыначкі. У тыя дні ад яго заўсёды так сьмярдзела, што ягоныя суседзі на ложках павінны былі раніцою ісьці да доктара і той прыпісваў ім ляжаць, бо яны, відаць, былі атручаныя газамі. Толькі пасьля ўжо скемілі, у чым справа, і пачалі выганяць Старэка нанач, і ён спаў на гары, каб яго не знайшлі. Але толькі праз гэта ён страціў у салдатаў усякую пашану; усе яго туркалі, а ротны, як вучыў на пляцы, заўсёды пасылаў яго, каб ён куды-небудзь схаваўся і не зьяўляўся яму на вочы, а пасьля прышлося выправіць яго дахаты, бо салдаты 12-га і нават 21-га палкоў зьбіралі яму рэшткі хлеба. Пра гэта пачалі пісаць у газэтах і таму яго прагналі з вайсковае службы. Якраз у той час да нас перавялі аднаго фэльдфэбэля з Часлава і ён расказваў нам пра гэты выпадак, як прыклад, да чаго даводзіць, калі салдат ня ўмее стрымліваць сябе. Справа ў тым, што гэтага фэльдфэбэля перавялі да нас за тое, што ён раскрадваў часлаўскія вайсковыя рэчы са складу і ўкрадзенае траціў на адну кельнэршу з піўной, з якою ў яго быў роман і якой ён хацеў купіць шоўкавае ўбраньне…

А пасьля, як паны афіцэры скончылі нараду, пачаўся выдатны паход праз галічанскія балоты і галічанскія пяскі. Гэта быў паход, калі ў людзей плечы былі намулены рамнямі, бедры амаль да касьцей падрапаны мяшкамі, а на нагах былі вадзяныя мазалі з галубова яйцо. Тры дні ішлі такім чынам па спаленых вёсках, начуючы ў чыстым полі. Салдаты засыналі, яшчэ ня ўправіўшыся паставіць стрэльбы ў козлы, людзі былі змораны, як жывёла, што нават не размаўлялі паміж сабою; праўда, раніцою то адзін, то другі прабаваў засьпяваць песьню, пажартаваць, пасьмяяцца, але ўсялякая спроба ўзьняць настрой была дарэмная. Патронаў нельга было выкінуць таму, што тры разы на дзень рабіліся праверкі, колькі іх ёсьць; таму кідалі па да-