Старонка:Svejk.4.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

розе бялізну і хлеб. На трэці дзень, як батальён спыніўся увечары з краю невялічкага ляску, ён быў падобен больш да збору кульгавых і калекаў, як да вайсковае часьці; познаю ноччу падыходзілі да месца прыпынку салдаты, што адсталі ў дарозе і тут-жа бяз памяці валіліся на зямлю. Раніцою тыя, хто пасьпеў крыху аддыхнуць, былі ўстрывожаны стралянінаю з усходняга боку. Перад імі справа і зьлева грымелі граматы: «трах, трах, трах».

Няспынная страляніна пабудзіла і Швэйка. Невялікі гурток салдатаў ужо ўстаў і яны спрачаліся, дзе і хто страляе:

— Гэта нашы!

— Ды не, гэта расійцы. Чуеш, зусім іншы гук!

— Ну, тады гэта немцы.

— Каб іх чорт! Магчыма, і нам давядзецца сёньня папасьці туды.

Паручык Лукаш кепска спаў уначы, бо да крыві намуляў ногі і ў яго ад сядла ныла ўсё цела. Як Швэйк падышоў да ручаінкі, што цякла па сенажаці колькі крокаў ад лесу, дык ён заўважыў там паручыка, што сядзеў, разьдзеўшыся, на беразе і абліваўся халоднаю вадою. Швэйк па-вайсковаму прывітаў яго.

— Добры дзень, пане паручык! Дазвольце спытацца, ці будзе нам сёньня кава? І ці пад’едзе паходная кухня?

— Добрая раніца, Швэйк, — ласкава адгукнуўся Лукаш. — Ну, што скажаш, хлопча? Магчыма, давядзецца нам ужо сягоньня ісьці ў бойку. Напэўна я гэтага ня ведаю і ня ведаю, ці пад’едзе кухня… А ведаеце, Швэйк, што самае цікавае ў гэтай вайне? Тое, што ніхто нічога ня ведае! Такім чынам, у нас усе цяпер зрабіліся Сократамі. А вы ведаеце, Швэйк, хто такі быў Сократ? Гэта быў грэцкі мудрэц: а мудрацом ён быў таму, што гаварыў: «Я ведаю, што я нічога ня ведаю». Ну, а як вы сябе адчуваеце пасьля ўчарайшага спацыра?

— Дык дазвольце паведаміць, што я спадзяюся на пана бога, што ён пашле мне сілу перацярпець за яго імпэратарскую вялікасьць усё добрае і ліхое, — лагодна адказаў Швэйк. — Ці няма ў вас, дазвольце спытацца, пане паручык крышку сьлівавіцы ў пляшцы? Мне штосьці пагана, і я адчуваю сябе крышку