Старонка:Svejk.4.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўвесь нас баяліся, каб часьць, што прыдзе ім на зьмену, не раскрытыкавала іх і ня высьмеяла.

Такім чынам, у Золтанцы салдаты выкапалі пад вечар равы, а раніцою ўжо білі на трывогу — у штаб палка прыехала двух афіцэраў з генэральнага штабу. Яны прыехалі на зусім абляпаным гразёю аўтомобілі, а салдаты, што стаялі навокал, віталі іх радаснымі заўвагамі:

— Ах, каб іх разарвала! Як толькі зьявяцца гэтыя асобы, дык зараз-жа ў нас наступ або бойка. Чорт яго ведае, чаму расійцы такія дурні, што ўсё ўцякаюць? Няўжо мы маем якую-небудзь карысьць гнацца за імі?

І пачалася музыка. Роты сталі ў рады на ўзгорку, а абозныя каламашкі пачалі пад’яжджаць адна за аднэю. Салдатам раздалі па дзьвесьце патронаў, два з паловаю баханы хлеба на пяць дзён наперад, дзьве скрынкі консэрваў, крыху сухароў і кавы. Гэта была нагрузка, вартая сланя, а не чалавека, якому трэба было ўжо рабіць сорак кілёметраў за дзень. Але гэткая была ўжо аўстрыйская сыстэма весьці вайну, бо ніколі ня было вядома, калі пачнуць яны ўцякаць або дзе ў паходзе адстане абоз.

Салдаты, уздыхаючы, пачалі складаць консэрвы і хлеб у ранцы, а патроны ў мяшкі, ранцы і падсумкі. А дзесьці ззаду свае роты Швэйк горача тлумачыў Балуну:

— Ну, цяпер дадуць дыхту… Слухай, дурніла — ты ня думай, што гэта табе далі толькі на адзін дзень. Не, браце, гэтага табе павінна хапіць на цэлы тыдзень. Цяпер ты ўбачыш паходную кухню не раней, як пераможам і пагонім ворага. Толькі тады мы будзем мець ізноў гарачую страву. Магчыма, што тады дадуць нам і рому.

— Сьвятая багародзіца Клакоцкая! — застагнаў Балун. — Ой, капцы мне прыдуць! Ой, ведаю, што зьем усё гэтае яшчэ раней, як пан ротны скамандуе: «Марш наперад!»

— Ня будзь дурнем, — урачыста сказаў Швэйк. — Прыгадай прысягу і свой садацкі гонар. Вось ведаеш у Чаславе ў дванаццатым палку быў адзін салдат, нейкі Старэк, такая самая добрая, але нешчасьліва жывёлінка; і быў ён крыху прыдуркаваты. Як ён зьявіўся ў войска, дык папаўся пад началь-