Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але кава ў яе, паганкі, вельмі нясмачная, бо яна варыла яе толькі з жалудоў і цукорыі. І ў гэтае Мэдржычкі, ці ведаеце, таксама былі ўсялякія лекавыя зёлкі і яна нават умела замовіць сухоты. Вы ведаеце, што гэта за хвароба, пане кадэт? Ну, дык от, як адна дзяўчына пачала там блажнець і сохнуць, яе бацькі пачалі плакаць, што ў яе сухоты і паклікалі старую Мэдржычку. А ў той час, пане кадэт, як мы там стаялі ў лягерах, шмат дзяўчат блажнела і сохла… Дык от, старая загадала дзеўчыне ўкленчыць перад абразамі і маліцца: «Прасьвятая багародзіца, зьмілуйся над намі!», і сачыла, ці затрасе яе, ці не, а калі трасло, дык значыла, што сухоты. І яшчэ, дазвольце паведаміць, пане кадэт, што ў той час дзяўчат яшчэ трэсла і яны маліліся з вялікім стараньнем і не навучыліся яшчэ пісаць пад абразом сьвятое дзевы: «Сьвятая дзева, што зацяжарыла без граху, навучы мяне, як мне грашыць і не зацяжарыць!» Нарэшце, старая вымерала дзяўчыну ніткаю, якую яна перш памачыла ў сьвятой вадзе, зрабіла крэйдаю навокала яе кола на падлозе, абабіла аб яе галінку бэзу і крыкнула: «Дзева Марыя, у яе сухоты. Бог да нас, а ўсё злое — ад нас!» Мы начавалі там у аднаго гаршчэчніка, а ў яго была красуня-дачка. Узводны нашага палка пашоў з ёю ў лес у ягады, а пасьля гэтага дзяўчына раптам пачала блажнець, а Мэдрэжычка прыходзіла замаўляць у яе сухоты. І потым, як мы ўжо зусім забыліся, наш узводны раптам атрымлівае ад яе ліст, што яна радзіла блізьнят, і каб ён забіраў у яе дзеці. А яе бацька яшчэ прыпісаў ад сябе: «Пане ўзводны, выканайце свой абавязак, калі вы ўжо сапсавалі нам дзеўчынку. Я-ж і ведаў, што сухоты ў яе ад вас». Вам не абрыдзела, пане кадэт, што я апавядаю вам такія доўгія гісторыі?

— Швэйк, вы-ж сапраўдная жывая кроніка, — адказаў зацікаўлены кадэт, — але вы забыліся дакончыць, што зрабілася з калідорным…

— Гэта вы пра калідорнага з Вышаграду? — радасна спытаўся Швэйк, бо кадэт першы раз слухаў, не перабіваючы яго, не пярэчыў яму і не лаяўся. — Нічога! Яго лячыў стары Людвік са Сьміхава, што купляў яму ў краме на сем гэлераў цынкавых