Старонка:Svejk.4.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

месяцаў вы ізноў будзеце, як рыба ў вадзе. Такая рэч бывае часамі няпрыемная, але ўсё-ж даволі цяжка. От, напрыклад, на Сьміхаве жыў нейкі пан Рэгль, комівояжэр, што таксама падхапіў гэткую рэч ад аднае паненкі ў готэлі «Бэльгія». Яе, паненку гэту, звалі Сільва, але гэта ня было яе сапраўднае імя, бо сапраўды яе звалі Кацярына, і была яна з Добраўчыцы, і я ведаў яшчэ яе бацьку, што быў браконьерам і аднаго разу падстрэліў нават лясьніка. А лясьнік гэты лятаў за браконьерамі, як выжал за зайцамі. І ўсялякая дзічына была ў яго на рахунку. Ну, дык от гэты пан Рэгль пачаў заляцацца да Сільвы і перапісвацца з ёю. Ну, добра. А калі пан Рэгль схапіў таксама от гэтакую рэч, ён пайшоў да доктара Віртана ў Сьміхаве і сказаў яму, што ўночы з ім быў нейкі прыпадак, а ў выніку яго — гэткая няпрыемнасьць! Тут доктар раззлаваўся і сказаў яму: «Паслухайце, шаноўны пане, вы лепш мне скажыце, што гэта вам з ветру сталася! Ужо калі ілгаць дык ілгаць! Я-ж ня доктар, а інстытутка і вельмі люблю казкі!» Урэшце паслаў ён нашага Рэгля ў вэнэрычную больніцу. Гэты доктар, наогул, быў вельмі цярплівы чалавек, але ён быў загадчых касы хворых і хворыя часта яму надакучалі і злавалі. Напрыклад, прыходзіць да яго жонка аднаго камінара, што ўсю зіму хварэў на раматус, і просіць каб доктар падпісаў ёй бюлетэнь. Ну, той падпісаў і пытаецца: «Ну, як маецца ваш стары?» — «Ды кепска паночку, кепска, — гаворыць бяззубая старая, — бо от холад які трымае і работы няма». — «А парашкі, што я выпісаў, ён прымае?» — пытаецца доктар і пачынае штосьці пісаць. «Прымае». — «Ну, вітайце яго бабулька ад мяне». Але старая ня выходзіць і пытаецца ў доктара: «Пане доктар, а ці ня было-б лепш, каб я яго чым-небудзь пашмаравала?» — «Пашмаруйце яго, бабулька». — «А што, каб я напаіла яго рамонкам або ліпавым адварам?» — «Няхай нап’ецца чаго хоча». — «Ах, пане доктар, а от суседка казала, што яму лепш ня прымаць ніякіх парашкоў. Як вы ўважаеце, пане доктар?» Ну, тут ужо доктар ня вытрымаў, ды як тупне, як зараве: «Гэй, цётка, як вас там клічуць… Дваццаць год я вучыўся і