Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разьмеркаваны палявы лазарэт з прыгожанькімі міласэрнымі сёстрамі. І вось адна з іх адразу закахалася ў Біглера. Ён загарэўся ўзаемным пачуцьцём, падараваў ёй паперку на пяцьдзесят крон і пярсьцёнак, што надзела яму, разьвітваючыся, на палец у Вене маладая, са словамі: «Гэта каб ты мяне не забыўся!» Што-ж маладая тады так плакала, што, здавалася, яна патане ў моры сьлёз, а сястрыца, убачыўшы шчодрасьць жаніха, правяла яго ўвечары дамоў і з лёгкасьцю дала сябе спакусіць…

Цяпер кадэт Біглер з жахам думаў пра яе.

— Каб яе чорт схапіў! — лаяўся ён у думках. — Калі мяне з гэтаю хваробаю адашлюць у Вэну і мая Міцці прыдзе мяне даведацца, дык… Ах, каб яна правалілася, гэта праклятая шлюха!

— Дык, пане кадэт, — зьявіўся перад ім раптам Швэйк, — дазвольце паведаміць, пан паручык паслаў мяне, каб я даглядаў вас. Вы, кажуць, хворыя і паручык вытлумачыў, што вам патрэбна ўцеха. Я вам, пане кадэт, усё дастану.

— Швэйк, — прастагнаў кадэт, — дапамажэце мне ўстаць і адвядзеце мяне ў патрэбную каморку.

— Слухаю, пане кадэт! — весела адказаў Швэйк і падхапіў яго пад рукі. — Дазвольце ў вас запытацца, якая там патрэба: малая ці вялікая? Бо ў такім выпадку я-б вам рашпіліў порткі. Ну, давайце паціху: раз, два…

І ён павеў яго ў патрэбную каморку. Біглер, скрыгочучы зубамі ад болю, ледзь справіўся там. Ягоны лоб быў мокры.

— Што, вельмі пячэ, пане кадэт? — запытаўся ў яго Швэйк. — Ну, дармо, пройдзе. Гэта-ж нядоўга. Якіх небудзь тры тыдні. І гэта нават зусім не хвароба, пане кадэт, а так — маленькая няпрыемнасьць… Ну, от цяпер трэба ізноў легчы; трэба ўсё-ж быць асьцярожным.

Ён паправіў пад галавой кадэта мундзір, накрыў яго шынэлем і з цікаўнасьцю спытаўся:

— Гэта ў вас даўно, пане кадэт? Вы ня турбуйцеся, гэта глупства. Вас паложаць у шпіталь, дадуць вам санталавых капсулек, прамыюць вас марганцава-кіслым каліем і праз пару