Старонка:Svejk.4.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

датаў падвязваюць, у тырольскіх стралкоў падвязваюць, у 66-ым пяхотным падвязваюць, а ў гонвэдаў нават нядзяюць на рукі «бранзалеткі». Увесь сьвет, армія і Аўстра-Вэнгрыя трымаюцца на строгасьці. Кара павінна быць; нават усемагутны пан бог усіх карае і таксама не пагладзіў-бы ён цябе па галаве, каб ты зьеў у яго два кілё браўншвэгскае кілбасы… Ну, ды ідзі цяпер вячэраць. Мы табе вячэру пакінулі. Але толькі памятай: строгасьць з бедным народам павінна быць, нават калі ўсё наўкола ляціць да чорта.


На парце ў аднэй з клясаў ляжаў кадэт Біглер, ніякавы, бледы і ўвесь нібы пазелянелы. На крэсьле каля яго сядзеў паручык Лукаш, у галавах стаяў капітан Загнэр і нездаволена гаварыў:

— От як, кадэт Біглер! Значыць ізноў у больніцу? Добра! Вельмі добра! У доктара вы былі ўжо? Не яшчэ? Дык вы напэўна яшчэ ня ведаеце, што гэта такое ў вас?.. Ну, а яна была прыгожанькая? А колькі гэта прыемнасьць каштавала? Праклятыя бабы!.. Лукаш, а ты ўсё яшчэ здаровы? Я таксама. Барані божа, каб я чаго-небудзь не схапіў. Кадэт, я прышлю да вас доктара, а ты, Лукаш, пашлі сюды Швэйка, няхай ён падае кадэту ўсё, што яму захочацца. Ну, бывайце здаровы!

І абыякава, крыху з гіроніяй, пакланіўшыся, ён вышаў з пакою. Паручык Лукаш спытаўся ў хворага:

— Значыцца гэта ў цябе на памятку пра міласэрную сястру? Пра гэту русавалосую з Польшчы? А яна сапраўды была «фон»? А, вось як! Гэта сапраўдная баронэса? Ну што-ж, тады гэта ў цябе са шляхетнай сям’і. А пакуль што, я прышлю да цябе Швэйка. Ён ужо знойдзе, як цябе пацешыць. Бывай здароў.

І ён таксама вышаў, сьмяючыся з безнадзейнага настрою кадэта.

Кадэта Біглера (так прынамсі ён думаў) у той самы вечар, як падвязалі Балуна, паваліла на гэты ложак хвароба нейкая любоўная прыгода. Ён тады хадзіў у суседнюю вёску, дзе быў