Старонка:Svejk.4.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тымчасам вайскова-будаўнічая часьць зьмяніла свае пляны і загадала, каб група палонных, дзе быў Швэйк, пайшла проста ў Пярэмышль, каб адрамантаваць чыгунку Пярэмышль–Любачаў.

Дык усё засталася, як і было, і Швэйк далей цягнуў сваю одысэю ў палонных расейцах. Канвойныя мадзьяры форсаваным маршам гналі партыю наперад і наперад.

У нейкай вёсачцы, дзе прыпыніліся, яны натрапілі на абоз. У баку ад хурманак стаяў афіцэр і з цікавасьцю разглядаў палонных. Швэйк выскачыў з шэрагаў, выцягнуўся перад афіцэрам і крыкнуў:

— Пане паручык, дазвольце паведаміць…

Але яму так і не ўдалося закончыць сказ, бо за ім вырасьлі зараз-жа два канвойныя мадзьяры, што прыкладамі загналі яго назад у строй.

Афіцэр кінуў яму акурак, але яго спрытна злавіў на ляту другі палонны. А пасьля афіцэр вытлумачыў капралу, што стаяў каля яго, што ў Расіі жывуць немцы колёністы і іх таксама прымушаюць ваяваць. За ўвесь пераход да Пярэмышля Швэйк ня меў больш выпадку скардзіцца, што ён менавіта ротны ардынарац 11-ае маршавае роты, 91-га пяхотнага палка. Калі яны прышлі ў Пярэмышль, іх адразу пагналі ў зусім зруйнаваны форд, ва ўнутраным поясе крэпасьці, дзе захаваліся толькі стайні крэпасной артылерыі.

У стайныях было шмат саломы, але ў ёй было столькі тоўстых вошай, што яны поўзалі па саломінках, як мурашкі, што цягаюць будаўнічы матэрыял у свой мурашнік.

Палонным раздалі крыху чарнаватае жыжкі з аднае цукоры і па кавалку чэрствага, кукурузнага хлеба.

Пасьля партыю прыняў маёр Вольф, што ў той час быў за начальніка над усімі палоннымі, што працавалі ў крэпасьці ў Пярэмышлі і яе ваколіцах. Гэта быў чалавек солідны, што акружыў сябе цэлым штабам перакладчыкаў, якія вышуквалі сярод палонных, гледзячы паводле іх здольнасьцяй, спэцыялістаў-будаўнікоў.