Старонка:Svejk.4.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каякая на галёрцы як спужалася, ды як закрычыць: «Ня пеце, каханенькі, ня пеце, там атрута!» А другога разу ізноў…

Паручык Лукаш заткнуў вушы, злосна зірнуў на Швэйка, выкаціўшы вочы так, што яны наліліся кроўю, піхнуў нагою зусім няпрытомнага Балуна і зьвярнуўся да каптэнармуса Ванэка:

— Балуна тры дні падвязваць да слупа на дзьве гадзіны. Перадайце яго ўзводнаму. Тут не даводзіцца раздумліваць, што гэта ён ўпёр кілбасу?

І, не чакаючы на адказ, ён, як куля, вылецеў з двара. Швэйк доўга пазіраў усьлед яму сваімі дабрадушнымі, блакітнымі, як незабудкі, вачыма, і калі сьціхла бразганьне шаблі па прыступках усходаў, ён павярнуўся да непрытомнага Балуна:

— Бачыш, дурань, што ты нарабіў? Каб яшчэ крышку, і цябе-б павесілі, як апошняга сабаку! Цяпер я табе ўжо другі раз выратаваў жыцьцё, але толькі ўжо больш я гэтага ніколі не зраблю, прысягаю табе ўсімі сьвятымі. Няўжо сумленны салдат будзе есьці афіцэрскую кілбасу? Каб пра гэта даведалася яго апостальская вялікасьць, наш імпэратар, дык што-б ён падумаў пра нашага брата, пра цябе і пра мяне?

Але як Швэйк убачыў, што вечна галодны асілак плача горкімі сьлязьмі і выцірае іх крысом, ён скінуў з балуновай галавы шапку і пяшчотна пагладзіў яго па валасох.

— Дык кінь ты, ня плач, не скавычы, як старая баба, — пачаў ён яго цешыць. — Ня варта плакаць з-за такое дурніцы, як тое, што цябе падвяжуць. Пачакай, нас чакаюнь яшчэ горшыя рэчы. Ведаеш, у Радліцах жыла адна вугольшчыца, дык так заўсёды гаварыла: «Бог ніколі ня зробіць такой дурніцы, горш за якую ён ужо нічога ня мог-бы здумаць».

У гэты час прышоў узводны з вяроўкамі і двума салдатамі. Яны адвялі Балуна ўбок і падвесілі яго да маладое ліпы каля самае школы. З верхняга вакна высунуў галаву падпаручык Дуб і крыкнуў ім:

— Падвяжэце гэтую сьвіньню мацней, каб у яго ў ваччу пацямнела! Каб ён стаяў толькі на пальчыках, як балерына!.. Узводны, калі гэту асобу вы ня падвяжаце як сьлед, я вас са-