Старонка:Svejk.4.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свайго пана надта салодкая. У адрыўным календары, пане паручык, я неяк прачытаў пра гэта такое апавяданьне, вельмі ўзрушаючае і цікавае. У Францыі жыў адзін маркіз, а ў яго быў стары камэрдынэр, а як там пачалася рэволюцыя і сяляне пачалі руйнаваць маёнткі, гэты маркіз памылкова застрэліў свайго камэрдынэра. І як камэрдынэр ужо ўміраў ды маркіз хацеў паслаць па доктара, камэрдынэр сказаў: «Ня трэба пасылаць ваша сьветласьць; я з прыемнасьцю ўміраю. Няўжо, як вы лучылі мне ў грудзі і я зароў ад болю, вы ня крыкнулі: «Божа, мой! Гэта ты, Жозэф? Даруй мне!» Гэта мяне зусім здаволіла». І ён памёр, зусім памёр. Дык дазвольце паведаміць, пане паручык, цяпер вы можаце мяне закалоць.

Швэйк расшпіліў два гузікі свайго мундзіру, адступіў на крок і прадэклямаваў:

Праткні халоднай стальлю мае грудзі,
Каб стух агонь у маей крыві…

— Швэйк, дурань, падла, няўжо мне праз вас звар’яцець? Езус-Марыя, мне-ж самому давядзецца застрэліцца праз ваша ідыёцтва, — прастагнаў, бедны паручык, схапіўшыся за галаву. — О, мае нэрвы, мае нэрвы!..

— Не, гэтага вы не рабеце, — рэзонна заўважыў Швэйк, зашпіляючы мундзір, — бо гэта было-б, дазвольце паведаміць, пане паручык, вялікім глупствам. Бо, калі вас застрэляць расійцы, Аўстрыі ваша сьмерць абыйдзецца таней. У іншым выпадку дзяржава панясе страты, бо патроны ў рэвальверы таксама што-небудзь каштуюць. А ведаеце, пане паручык, вершы пра халодную сталь і агонь у мяне з опэрэткі на Вінаградах; гэта там такія рэчы ставяць. І публіка за ўсім з увагаю сочыць рымае ўдзел у гульні артыстаў. Неяк раз давалі адну рэч пад назваю «Кароль Венцаслаў і кат»; і от, дазвольце паведаміць, кароль сядзеў у Кундратыцкім каралеўскім замку, піў віно і ўсё паўтараў: «Боскі пярун, боскі пярун!» А адзін з яго падданых усыпаў яму ў келіх атруты, каб пазбавіцца яго; кароль той і хацеў ужо выпіць і падняў келіх, а адна старэнь-