Старонка:Svejk.4.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

начальнік акруговае ўправы. Панове, браты па зброі, ці разумееце вы, якая гэта вялікая рэч — ісьці ў бойку за ідэю? Бо толькі ідэя патрэбна вайне!

Падпаручых Дуб з захапленьнем азірнуўся наўкола, чакаючы знакаў спачуваньня. Ён здаваўся сабе Аўгенам Савойскім, што сказаў: «Каб вясьці вайну патрэбны грошы, грошы і яшчэ раз грошы!», і яму і ў галаву ня прыходзіла, што яго програму было яшчэ цяжэй выканаць, як лёзунг гарбатага францускага прынца. Але капітан Загнэр соннымі вачыма глядзеў кудысьці ў куток, а паручык Лукаш калупаў сваім сьцізорыкам пад пазногцямі.

— Найвялікшую ролю, — зноў пачаў падпаручык Дуб, — каб падтрымаць вайсковы дух у салдата, мае іхнае выхаваньне. Выдаваньне даем ім мы, настаўнікі і профэсары. Гэта мы творым грунт вайсковага духу, што павінен выявіцца ў часе вайны. І от вы можаце заўважыць, што дачыненьні добра выхаваных людзей, так званай інтэлігэнцыі, дачыненьне яе да вайны іншае, як дачыненьне простых салдатаў. Ім вайна значыць толькі:жанчыны, карты і п’янства! Ну, скажэце: няўжо я ня маю рацыі?

І Дуб адным духам выпіў поўную шклянку самагонкі, што падазрона пахла дэнатуратам.

Кадэт Біглер стаяў каля вакна і ўвесь час, як дурань усьміхаўся; капітан Загнэр штосьці прамармытаў і вышаў з пакою, некаторыя афіцэры зьвесілі сонныя галовы на стол і спалі, пасьвістуючы носам. Дуб, зусім п’яны, ледзь варочаў языком і гаварыў:

— Усё дзеля нашага імпэратара! Усё нашай імпэрыі!.. Найвышэйшае на сьвеце — гэта дабрабыт дзяржавы!.. Няхай жыве армія!.. Усё — на яе ўзмацаваньне!..

Пад нізкаю стольлю галічанскае школы, перад афіцэрамі аўстрыйскае арміі гаварыліся словы з маніфэсту спарахнелага старога імпэратара. Яны здаваліся вельмі шляхетнымі і гуманнымі. Але ніводзін з афіцэраў ужо ня мог падумаць, ня кажучы пра тое, каб зразумець, што гэты лёзунг павінен быў у практыцы мець такі самы вынік, як клопат сялянкі пра свае пара-