Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

была яго маленькая комэрцыйная таямніца і з ёю ён памёр. І от што самае цікаўнае: у тых сем’ях, дзе куплялі яго кілбасу, пачалі выводзіцца блашчыцы і тараканы! Ад тых дат Кралёвы Град належыць да ліку самых чыстых гарадоў ва ўсёй Чэхіі.

— Ты кончыў? — спытаўся вольнапісаны Марэк, што таксама хацеў штосьці расказаць.

— З гэтым выпадкам я скончыў, — адказў Швэйк, — але я ведаю яшчэ адзін такі самы выпадак у Бэскідах. Але пра той я вам раскажу, як мы будзем на позыцыі.

— Так. Кулінарную штуку лепш за ўсё можна вывучыць на вайне, а асабліва на фронце, — пачаў вольнапісаны Марэк. — Я дазволю сабе падаць невялічкае параўнаньне. Перад вайною ўсе мы чулі пра так званую страву «буракі з лёдам». Гэта патрава, у якую кладуць кавалачкі лёду і якая асабліва пашырана ў Расіі, Паўночнай Нямеччыне, Даніі і Швэцыі. І от як здарылася вайна, у тую зіму нашы салдаты атрымалі ў Карпатах столькі мерзлае поліўкі з лёдам, што яны нават адмовіліся яе есьці, хоць гэта тонкая гастраномічная рэч.

— Мерзлы гулеш можна яшчэ есьці, — дадаў каптэнармус Ванэк, — але нядоўга, найбольш з тыдзень. Праз яго наша 9-ая маршавая рота была адклікана з фронту.

— У спакойныя часы, — надта сур’ёзна сказаў Швэйк, — уся служба круцілася выключна каля кухкі і таго, як там варацца розныя патравы. От у нас, у Будзёвіцах, служыў адзін паручык Закрыс, дык той увесь час туляўся ў афіцэрскай кухні, а калі які-небудзь салдат, бывала, праштрафіцца, дык ён прымушаў яго стаць ва фронт і пачынаў лаяць: «Нягоднік ты, такі ты, сякі, калі гэта з табою яшчэ раз будзе, дык я тваю морду расплюшчу ў катлету, а з цябе самога зраблю бульбяное пюрэ, і цябе-ж самога прымушу ўсё гэта зьесьці. Сок з цябе так і пацячэ, і будзеш ты ў мяне пражыцца, як заяц у духоўцы. Лепш табе паправіцца, калі ня хочаш, каб добрыя людзі падумалі, што я зрабіў з цябе шніцэль».

Развагі на гэтыя тэмы раптам спыніліся, бо зьверху, дзе адбываўся банкет, пачуліся крыкі і галасы.