Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спускаючы безьліч ваду ў ватэр-клёзэце і слухаючы, як яна з шумам абмывае фаянсавую ракавіну, ён, заплюшчыўшы вочы, уяўляў сабе шум бойкі, артылерыйскую падрыхтоўку і грукат гарматаў.

Спатканьне падпаручыка Дуба і кадэта Біглера было ня з ліку асабліва радасных і было бяз сумніву прычынаю ўзаемных непаразуменьняў і горычы пазьней у іх дачыненьнях на службе і па-за ёю.

А менавіта: калі падпаручык Дуб спрабаваў за чацьвертым разам адчыніць дзьверы ватэр-клёзэту, ён згубіў нарэшце цярпеньне і крыкнуў:

— Ды хто-ж там сядзіць?

— Кадэт Біглер, 11-ае маршавае роты 91-га пяхатнага палка, — было адказам.

— А тут падпаручык Дуб тае самае роты, — адрэкомэндаваўся за зачыненымі дзьвярыма конкурэнт.

— Зараз звольню, пане падпаручык!

— Ну добра, пачакаем!

Падпаручык Дуб нецярпліва зірнуў на гадзіньнік. Ніхто не паверыць, колькі энэргіі і ўпартасьці трэба мець, каб вычакаць цэлых пятнаццаць хвілін перад зачыненымі дзьвярыма патрэбнае каморкі, пасьля яшчэ пяць, і яшчэ пяць, і пачынаючы стукаць, атрымліваць усё той самы стэрэотыпны адказ: «Зараз звольню, пане падпаручык».

Падпаручыка Дуба пачала трэсьці ліхаманка, асабліва пасьля таго, як яго абнадзеіў шум паперы, а пасьля гэтага шуму прайшло яшчэ сем хвілін, а дзьверы ўсё яшчэ не адчыняйіся.

Кадэт Біглер быў, акрамя таго, такі тактоўны, што ня спускаў вады.

Падпаручык Дуб траціў цярплівасьць і пачаў рэзважаць, ці ня лепш проста паскардзіцца командзіру брыгады, што мог-бы на апошні выпадак загадаць зламаць дзьверы і вывесьці кадэта Біглера з прыбіральні. Тым больш, што паводзіны апошняга зьяўляліся на яго думку сур’ёзным парушэньнем вайсковае дысцыпліны.