Старонка:Svejk.4.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

словам, я ўжо ведаю — гэта пахне рэвізіяй. Калі справа ідзе пра дробязі, рэвізоры едуць да нас адзін за другім, ну, а калі бяз сьледу зьнікаюць кудысьці дзьве тысячы пар ботаў, дык тады гэта нікому ня шкодзіць…

— Дык вось, у нас прапаў комплект вашага абмундыраваньня, — трагічным тонам казаў далей Ванэк, высмактаўшы з косткі мозаг і выкалупваючы яго рэшткі запалкаю, што служыла яму замест зубачысткі. — Праз такую рэч у нас канечне будзе рэвізія. Калі я стаяў у Карпатах, дык у нас прызначылі рэвізію таму, што ў нас ня выконвалі загаду «здымаць з замёрзшых салдат боты, ня псуючы гэтых апошніх». У нас іх большаю часткаю проста сьцягвалі; было два выпадкі, калі яны лопнулі, а ў аднаго замёрзшага яны былі разарваны яшчэ да сьмерці… Ну, от вам і гатова справа! Прыехаў інтэнданцкі палкоўнік рэвізаваць, і каб яму адразу, як толькі ён прыехаў, ня стукнула ў галаву расійская куля, дык я ня ведаю, чым-бы ўся гэта гісторыя скончылася.

— А з яго самога боты сьцягнулі? — пацікавіўся Швэйк.

— Сіцягнулі, — сумна адказаў Ванэк, — але так і не давялося выявіць, хто гэта зрабіў, так што не давялося запісаць палкоўніцкія боты на прыход.

Юрайда вярнуўся зьверху і перш-на-перш зірнуў на Балуна, што маркотка і сумна сядзеў на столачку каля пліты і з немаю роспаччу пазіраў на сваё худое пуза.

— Ты, напэўна, належыш да сэкты гезіхастаў, — са спачуваньнем прамовіў асьвечаны кухар Юрайда. — Тыя таксама вось так праз цэлыя дні глядзелі на свой пуп, пакуль ім ні пачынала здавацца, што ў іх навокал пупа зьяньне, як над галавою якога-небудзь сьвятога. Тады яны верылі, што дасягнулі трэцяе ступені дасканаласьці.

Юрайда палез у духоўку і выцяг адтуль крывяную кілбасу.

—На, еж Балун, — ласкава сказаў ён, — пры, калі табе даюць!

— Дома, як калолі сьвіньню, — плаксіва сказаў ён, у адзін момант разьлічыўшыся з кілбасою, — я заўсёды зьядаў перш