Старонка:Svejk.4.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мовіў Марэк. — Але затое я мушу сказаць табе, што ў загадзе па батальёну было аддана арыштаваць цябе.

— Гэта глупства! — адгукнуўся Швэйк. — І апроч таго, яны маюць рацыю: батальён ня мог іначай рабіць, ён павінен быў аддаць загад арыштаваць мяне. Гэта быў яго просты абавязак, бо пра мяне так доўга ня было нічога вядома. Гэта зусім правільна з боку батальёну… Значыць, ты гаворыш, што ўсе афіцэры ў папоўскім доме банкетуюць? У такім выпадку я павінен пайсьці туды і зьявіцца да пана паручыка Лукаша, бо напэўна ў яго і так было шмат клопатаў без мяне.

І Швэйк цьвёрдым салдацкім крокам накіраваўся ў папоўскі дом і ўзышоў па ўсходах туды, адкуль чутны былі галасы паноў афіцэраў.

Гутарка ішла пра розныя справы; у гэту хвіліну за тэму была брыгада і тыя непарадкі, што панавалі ў яе штабе. Нават ад’ютант брыгады кінуў у яе камень, заўважыўшы:

— От, напрыклад, мы тэлеграфавалі з прычыны Шзэйка. А Швэйк…

— Я! — крыкнуў на паўадчыненыя дзьверы Швзйк, увайшоў і зноў паўтарыў: — Я маю гонар зьявіцца, радавы Швэйк Язэп, ордынарац 11-ае маршавае роты.

Пабачыўшы зьдзіўленыя абліччы капітана Загнэра і паручыка Лукаша, у якіх адлюстравалася ціхая роспач, Швэйк, не чакаючы адказу, казаў далей:

— Так што дазвольце паведаміць, мяне хацелі арыштаваць за тое, што я здрадзіў яго вялікасьці, нашаму імпэратару.

— Што вы там, Швэйк, мелеце дурніцы? — крыкнуў, зрабіўшыся бледным, паручык Лукаш.

— Дык дазвольце паведаміць, пане паручык, што справа была так…

І Швэйк пачаў дакладна расказваць, як гэта ўсё менавіта здарылася.

Афіцэры глядзелі, вылупіўшы на яго зьдзіўленыя вочы, у той час як ён з найменшымі драбніцамі апавядаў пра свае прыгоды і нарэшце не забыўся дадаць, якая на беразе возера,