Старонка:Svejk.4.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дучыні. Апроч маіх, ужо вядомых, якасьцяй, капітан Загнэр знайшоў ва мне фэномэнальныя матэматычныя здольнасьці. Мне даручана контраляваць усе рахункі батальёну і, пакуль што, я прышоў да выніку, што ў батальёнах вялізарны пасыў і што ён толькі і чакае, каб пачаць бойку з рускімі крэдыторамі, бо пасьля паражэньня, як і пасьля перамогі, лягчэй за ўсё захаваць канцы ў воду, але гэта ня так важна. Нават калі-б усіх нас да апошняга чалавека перабілі, дык от дакуманты пра нашу перамогу, бо я, летапісец батальёну, дазволіў сабе напісаць гэткае:

… Новы паварот у бок ворага, які, відаць, лічыў, што перамога ўжо ў ягоных руках. Адважная атака нашых пераможных ваякаў і кароткі штыкавы ўдар былі справаю аднае хвіліны. Вораг кінуўся ў панічны бег, кідаецца назад у свае акопы, але мы бязьлітасна б’ем; тады ён у бязладзьдзі пакідае акопы, кінуўшы ў нашых руках вялікую колькасьць раненых і палонных».

Гэта адзін з самых урачыстых момантаў. Хто яго перажыў, той пасылае жонцы палявою поштаю паштоўку:

«Добра мы далі, дарагая жоначка! Я здароў. Ці кончыла ты карміць нашага маленькага Фрыца? Толькі калі ласка, ня вучы яго называць чужых людзей «татам», бо гэта мне было-б вельмі няпрыемна».

Пасьля цэнзура закрэсьліць, замажа сказ: «Добра мы далі», не зразумець, пра што ідзе гутарка і таму, што выраз няясны, можна ўявіць сабе што хочаш.

— А таму, галоўная справа — ясна выказваць свае думкі, — перабіў яго Швэйк. — От таксама ў 1912 годзе, калі ў Празе місіянэры прапаведвалі ў царкве св. Ігната, дык там быў адзін казальнік, што ў катэдры сказаў, што ён напэўна нікога не спаткае ў раі. А ў царкве ў гэты час быў бляхар Кулічак, што пасьля ў карчме апавядаў, што місіянэр мусіць шмат награшыў, бо ён сам каяўся ў царкве пры ўсім народзе, што нікога не спаткае ў раі; і вельмі дзівіўся гэты Кулічак, чаму такіх людзей пускаюць на царкоўную катэдру. От я і кажу, што трэба