Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня маючы нічога іншага, самагонкаю, падфарбаваўшы яе сьпечанаю цыбуляю. Прадаючы гэту самагонку, яўрэй карчмар запэўніваў, што гэта сапраўды францускі коньяк, што застаўся яму ў спадчыну ад бацькі, а таму перайшоў ад нябожчыка дзеда.

— Паслухай, сябра, — сказаў яму тады капітан Загнэр, — калі ты адважышся яшчэ раз заікнуцца, што твой прадзед купіў гэтыя памыі ў аднаго француза, як той уцякаў з Масквы, дык я загадаю пасадзіь цябе за краты і ты будзеш сядзець, пакуль самы малодшы з вашае сям’і ня зробіцца старэйшым.

У той час, як яны пілі і пракліналі ашуканца яўрэя, Швэйк сядзеў ужо ў канцылярыі батальёну, дзе ня было ні аднае жывое душы апроч вольнапісанага Марэка, што скарыстаў адпачынак у Залтанцы, каб апісаць некалькі пераможных баёў, што нямінуча павінны былі адбыцца ў хуткім часе.

У гэты момант ён накідаў розныя нататкі і, як Швэйк увайшоў, ён канчаў:

Калі перад нашым духоўным поглядам праходзяць усе гэтыя гэроі, што бралі ўдзел у бойцы пад вёскаю N, дзе поруч з нашым батальёнам біўся адзін батальён… палка і адзін батальён… палка, дык мы ня можам не згадзіцца, што наш батальён выявіў дзівугодныя стратэгічныя здольнасьці і бясспрэчна быў прычынаю перамогі… дывізіі, што мела заданьне замацаваць нашы позыцыі ў сэктары N.

— Ну, — сказаў яму Швэйк, — от і я.

— Дай я цябе абнюхаю, — адазваўся Марэк, — відаць, абрадаваўшыся. — Сапраўды: ад цябе пахне крыміналам.

— Як заўсёды, трапілася толькі маленькае непаразуменьне, — заўважыў Швэйк. — А ты як маешся?

— Як бачыш, — адказаў Марэк, — я занатоўваю на паперы гісторыю гэройскае абароныдвуадзінае монархіі, але справа ў мяне неяк ня клеіцца. Выходзіць усё нейкая дрэнь. Я асабліва падкрэсьліваю ў сваёй працы літару Н, літару, што хавае ў сабе надзвычайныя значэньні, як у цяперашні час, так і ў бу-